"Анёл Паўночна-Захад". Фота: vk.com/poiskovos
Грамадскае аб’яднанне «Пошукава-выратавальны атрад «Анёл Паўночны Захад» ліквідуюць у Гродзенскім абласным судзе па заяве Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама. Пасяджэнне аб ліквідацыі грамадскага аб’яднання пройдзе 25 лістапада.
Абноўлена 20 снежня. «ПВА «Анёл Паўночны Захад» знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі з 25 лістапада. Такое рашэнне прыняў Гродзенскі абласны суд.
Арганізацыя зарэгістраваная ў Смаргоні. Яна дзейнічае з 2015 года.
Аб’яднанне дапамагала дзяржаўным органам у пошуку зніклых або згубленых людзей. Для гэтага атрад задзейнічае розныя метады пошуку: распаўсюджвае інфармацыю ў інтэрнэце, расклейвае арыентоўкі, выязджае на гарадскія і лясныя пошукі.
У краіне каля 150 валанцёраў, якія пастаянна выязджаюць на пошукі. Усе яны рознага полу, узросту, прафесіі, распавядаў каардынатар ПСА Максім Фёдаравіч. У тым ліку яны ўдзельнічалі ў пошуках Максіма Мархалюка ў Белавежскай пушчы.
Восенню 2022 года пачасціліся выпадкі ліквідацыі юрыдычных асоб і грамадскіх арганізацый. Сярод іх — «ВелаЛіда», «Клерыгата», праз якую працаваў непрызнаны Саюз палякаў, «Ніка-Таксі» — бізнэс асуджанага на 25 гадоў калоніі Мікалая Аўтуховіча, іўеўскі дабрачынны фонд «Разам у будучыню», «Цэнтр інавацыі «Выклік», грамадская арганізацыя «Правапарадак», «Уладары Ночы».
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…