У сенатарскай зале Новага замка з 11 лістапада будзе працаваць выстава «Гродна. Горад сам і пра сябе». Там можна ўбачыць сваеасаблівы летапіс Гродна за апошнія 100 гадоў, а таксама пазнаёміцца з біяграфіямі мастакоў, якія малявалі горад.
На выставе можна ў будзе ўбачыць творы мастакоў, якія жылі ў Гродне або наведвалі яго, пачынаючы з 1920-х гадоў.
«Ідэю на такую выстаўку меў даўно. Гадоў чатыры-пяць. Хацелася сабраць тое цікавае з мастацкіх работ, што ёсць у нашых фондах з выявамі Гродна. І вось такая восеньская выстаўка атрымалася. Каля 50 прац больш чым 20 мастакоў. Пагуляліся з інтэрактывам нават і QR-кодамі», — напісаў загадчык аддзела найноўшай гісторыі музея Андрэй Вашкевіч на сваёй старонцы ў Facebook.
На выставе пакажуць не толькі працы мастакоў
Экспазіцыю дапаўняюць кнігі і часопісы з выявамі Гродна, старымі літаграфіямі і паштоўкамі. Пазнаёміцца з біяграфіямі мастакоў і ўбачыцць, як выглядае гэтая частка горада зараз, можна будзе з дапамогай QR-кода.
Якая цана за ўваход
Уваходны квіток для школьнікаў каштуе 1,5 рублі. Для навучэнцаў сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў, вну і пенсіянераў - 2 рублі. Для астатніх наведвальнікаў - 3 рублі.