Навіны

Затрыманы тры супрацоўнікі прадпрыемства «Маёнтак Падароск». Распачалі крымінальную справу

На прадпрыемстве «Маёнтак Падароск» Ваўкавыскага раёна затрымалі трох супрацоўнікаў. Сярод іх — кіраўнік УП «Маёнтак Падароск» Юрый Меляшкевіч. Пакуль яны затрыманыя на 72 гадзіны.

27 кастрычніка стала вядома пра затрыманне Юрыя Меляшкевіча. Ён — намеснік старшыні грамадскага аб’яднання «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры». Да ліквідацыі быў намеснікам старшыні грамадскага аб’яднання «БНФ «Адраджэнне», актывістам Руху «За Свабоду».

Юрый Меляшкевіч. Фота: Hrodna.life

Таксама затрыманыя фінансавы дырэктар Дзмітрый Карабач і бухгалтарка Вольга Балтрукевіч.

«Зараз высвятляем акалічнасьці справы, ў нядзелю іх павінны ці выпусціць, ці арыштаваць», — расказаў Hrodna.life Павел Падкарытаў, уладальнік маёнтка.

Супрацоўнікаў затрымалі ў межах расследвання крымінальнай справы. Верагодна, яна ўзбуджаная па арт.243 КК «Ухіленне ад выплаты падаткаў».

На самім прадпрыемстве была выемка дакументаў. «Але, фактычна, быў ператрус. Забралі дакументы фірмы і камп’ютары», — расказаў Павел.

Ініцыятыва «Маёнтак Падароск» аднаўляе сядзібу Чачотаў-Бохвіцаў у Падароску. У 2013 годзе яе выкупіў расійскі бізнесмен беларускага паходжання Павел Падкарытаў. Турыстычны комплекс мае на мэце прыцягнуць у мястэчка новых жыхароў і выратаваць яго ад вымірання.

Чытайце таксама: «Тут ёсць геній месца». Як расійскі бізнесмен з беларускімі каранямі ажыўляе мястэчка Падароск

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025