Навіны

З весялосцю, прызамі і зніжкамі. Як адзначыць Хэлоўін у Гродне

Рэдакцыя Hrodna.life даведалася, куды можна схадзіць на Хэлоўін у Гродне. Больш за ўсё ў нашай падборцы вечарынак, але ёсць і мерапрыемствы для тых, хто любіць паесці, або шукае, куды схадзіць з дзецьмі. Таксама ёсць некалькі зніжак і конкурсаў - глядзіце, як правесці Хэлоўін з карысцю.

Канцэрты і вечарыны

Бар «Менделеев»

На вечарыне 29 кастрычніка выступяць DJ ANDREW DN і MC RADZIUK. У праграме — конкурсы і адпаведны дрэс-код. А 28 кастрычніка гродзенцаў чакае прэ-паці.

Бар «Сон»

Наведвальнікаў бара чакаюць у касцюмах кінагерояў.

Кафэ «Авакава»

Хэлоўін супадае з днём нараджэння «Свабоднай гітары» — ён пройдзе з адпаведнай тэматыкай.

Бар «Silencio»

У праграме — шмат розыгрышаў і прызоў. Колькасць месцаў абмежавана. Гасцям, якія прыйшлі ў хэлоўінскіх касцюмах, уваход вольны.

Тайм-кафэ «Флэт»

Мерапрыемства пройдзе і ў тайм-кафэ — але якое, пакуль таямніца.

Лаундж-бар «Мята»

Да 23:30 уваход вольны, у тэматычных касцюмах вольны ўваход усю ноч + камплімент на бары.

Клуб «База»

Гарбузы, свечкі, паўзмрок, зомбі-меню і конкурс на самы страшны касцюм абяцаюць у «Базе».

Бар «Урбанист»

Танцпол а-ля Halloween ад Каці Стояк, гук, святло, вашы любімыя бармэны — гэта абяцаюць у «Урбанісце».

Бар «Five-No»

У пятніцу, 28 кастрычніка ў бары Five-No выступяць MEANSIX (Pop-punk, Магілёў), ГОРОД ГРЕХОВ (Pop-rock), КОМА ПРОШЛА (ex. Extent & San Uzel, Punk-rock).

Бар «Лондон»

«Лондон» на Віленскай у сваім Instagram лаканічны — на афішы толькі даты.

Анонс мерапрыемстваў на Хэлоўін. Фота: Instagram

Кафэ «Арка»

Наведвальнікі ў касцюмах атрымаюць аўтарскую настойку.

Спецыяльнае меню

Рэстаран «Шервуд»

У праграме — Сhef’s Day ў стылі Halloween.

Рэстаран «Кронон»

Вы зможаце пакаштаваць стравы, якія распрацаваны спецыяльна да Хэлоўіна.

Рэстаран «Ларионофф»

Анонс мерапрыемстваў на Хэлоўін. Фота: Instagram

Фотазоны

Гіпермаркеты «Корона»

Кавярня «Доппио»

Для дзяцей

База адпачынку «Привал»

База адпачынку запрашае анімацыйную праграму «Halloween».

Freedom Halloween

Афіша Freedom Halloween. Фота: afisha.relax.by

«Хинкальня» (ГЗК «Тринити»)

На «Сямейным Хэлоўіне» 30 кастрычніка з 12:00 да 14:00 наведвальнікі кафэ змогуць пераўвасобіцца ў самых любімых ці самых страшных персанажаў. У праграме — аквагрым і пачастункі, паведамляе zimmes.by.

Terra Pizza

Анонс мерапрыемстваў на Хэлоўін. Фота: Instagram

Зніжкі

Некаторыя крамы абвясцілі зніжкі - сякія-такія нават паспелі «згарэць». Актуальныя зніжкі ў «Острове чистоты» і бонусы ў кандытараў. А ў ГЗК Triniti аб’явілі конкурс.

Адукацыя

KIBERone

«Айтиландия»

Камп’ютарны клуб «Magenta»

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025