Праект рэканструкцыі гродзенскага піўзавода паказалі ў эфіры “Беларусь 4”. Там можна ўбачыць рэндэры будынкаў, якія інвестар хоча пабудаваць па суседстве. Гісторык Мечыслаў Супрон зрабіў пост у Facebook – ён выклікаў абмеркаванне.




“Архітэктурныя навіны з Гародні апошнім часам вельмі сумныя. Побач з піўзаводам Кунца плануецца ўзвядзенне цэлага квартала ў стылі хай-так. Гэта азначае, што планам па адбудове і рэнавацыі страчанай вуліцы Падзамча не наканавана здзейсніцца. А краявід на горад з левага берага будзе назаўсёды знявечаны архітэктурай перыяду стабільнасці”, – напісаў гісторык Мечыслаў Супрон.
Ён таксама размясціў фота 1920-30-х гг., на якім відаць, якая менавіта забудова знаходзілася побач з піўзаводам 100 гадоў таму. Гэта быў густанаселены жылы раён пераважна цагляных дамоў. Зараз на гэтым участку пустка паміж будынкамі завода і рэстаранам “Mr Hops”.

“Добрае сучаснае можна будаваць i iншым месцы, за гiстарычным цэнтрам, на тое ён i гiстарычны цэнтр, каб там рэстаўраваць страчанае. Лепей нават муляжы чым, аля хай-тэк пад замкам”, – лічыць мастак Анджэй Трубіцкі. Ён, як і некаторыя іншыя каментатары паста Супрона, хацеў бы, каб раён аднавілі такім, якім ён быў калісьці.
“А што ў гэтым сучасным гарадзенскага ? Якая прыкмета архітэктуры выглядае тут як тыпова гарадзенская ? Гэта ж звычайныя сярэдняй рукі таўнхаўсы, каторыя будуюцца ў Еўропе на ўскрайках. Можа лепей якасна аднавіць страчаную спадчыну, як гэта павінна быць на добры розум? Вось уяві адноўлены Новы замак у барочным стылі, такі ўвесь велічны і каралеўскі. І тут пад ім стаіць сярэдняй рукі хайтэк абкладзены плітачкай пад цэглу і крыты профлістом. Гэта ж элементарная какафонія, каторая забівае і без таго раздоўбаны вайной і аграхайтэкам Каралеўскі горад”, – напісаў карыстальнік Дзмітрый Солтан.
Чытайце таксама:


