У Лідзе да 700-годдзя горада адкрыюць «МЕТРО». Танэль ужо гатовы

Гастра-бар «МЕТРО» плануюць адкрыць у Лідзе ў 40-метровым танэлі на глыбіні трох метраў. У ім будзе барная стойка даўжынёй 15 метраў і 40 пасадачных месцаў для гасцей, паведаміла газета «Прынёманскія весці».

Бар хочуць адкрыць у танэлі ад завода «Лакафарба». Раней там размяшчаўся элеватар, якія выкарыстоўвалі пад шчэбень і будаўнічыя сумясі. Калі яго перасталі эксплуатаваць, у танэлі планавалі вырошчваць грыбы і развадзіць рыбу.

Архітэктар Павел Мацылевіч які займаецца праектам «МЕТРО». Крыніца: Instagram

Зараз танэль належыць будаўнічай фірме «Вега». Менавіта яе дырэктар Чэслаў Бурко і архітэктар Павел Мацылевіч займаюцца праектам «МЕТРО». Яны ж стаяць за лідскай грамадска-культурніцкай пляцоўкай «Wega Social Club» для камунікацыі бізнесу, крэатыўнага класу і творчай моладзі. Там адбываюцца жывыя выступы музыкаў, выставы, тэматычныя сустрэчы.

Што плануюць рабіць у «МЕТРО»

Бар хочуць адкрыць у 2023 годзе — да 700-годдзя Ліды. У ім плануюць праводзіць выставы, імерсіўныя спектаклі, прома-прэзентацыі. У бары, над зямлёй, будзе адкрытая тэраса, падобная да мінскай «Пясочніцы». Там будуць адбывацца дзелавыя, культурныя і забаўляльныя праекты.

Чытайце таксама: Кліенты сыходзяць, бары губляць прыбытак, дамовіцца немагчыма. Што адбываецца на Маставой, дзе пасля 23:00 не працуюць летнія пляцоўкі

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025