Лана Глумкова з Гродна перамагла ў конкурсе на найпрыгажэйшую замужнюю жанчыну Еўропы «Mrs. Europe Globe». Пра гэта яна паведаміла ў сваім Instagram 16 кастрычніка.

Гродзенку прызналі найпрыгажэйшай замужняй жанчынай Еўропы
Лана Глумакова. Крыніца mrsglobeofficial

Конкурс адбыўся з 12 па 15 кастрычніка ў Афінах. У ім удзельнічалі 10 жанчын. Акрамя Беларусі былі прадстаўніцы з Грэцыі, Казахстана, Мальты, Швецыі, Украіны і Расіі.

У 2021 годзе ў конкурсе перамагла Маргарыта Смалянская з Манака, а ў 2020-м — Юлія Ігнатава з Украіны.

Хто такая Лана Глумакова

Лана Глумакова — заснавальніца гродзенскага рэкламнага агенцтва «На ура» і спа-салона «Honey Day», сузаснавальніца дабрачыннага праекта «Хвалі дабрыні». Лане 40 гадоў. Яна замужам, маці дваіх сыноў. Валодае беларускай, рускай, англійскай, нямецкай і польскай мовамі.

Лана Глумакова
Лана Глумакова. Крыніца: instagram.com/hlumakova_lana

У 2020 годзе Лана Глумакова прадставіла Беларусь на конкурсе «Mrs Globe» («Місіс Зямны шар»). Фіналістка конкурсу «Місіс Свету Беларусь 2018».

Лана — не першая гродзенка, якая ўдзельнічае і перамагае ў падобных міжнародных конкурсах. Святлана Скок прадстаўляла ў 2018 годзе Беларусь на «Місіс Сусвет — 2018», а ў 2019 трапіла на фінал «Mrs. Globe» у Кітаі. Святлана Кузняцова перамагла ў конкурсе «Mrs Globe» у 2017. А ў 1998 годзе яна стала першай Міс Беларусь.