Гастра-бар “МЕТРО” плануюць адкрыць у Лідзе ў 40-метровым танэлі на глыбіні трох метраў. У ім будзе барная стойка даўжынёй 15 метраў і 40 пасадачных месцаў для гасцей, паведаміла газета “Прынёманскія весці”.

Бар хочуць адкрыць у танэлі ад завода “Лакафарба”. Раней там размяшчаўся элеватар, якія выкарыстоўвалі пад шчэбень і будаўнічыя сумясі. Калі яго перасталі эксплуатаваць, у танэлі планавалі вырошчваць грыбы і развадзіць рыбу.

У Лідзе да 700-годдзя горада адкрыюць “МЕТРО”. Танэль ужо гатовы
Архітэктар Павел Мацылевіч які займаецца праектам “МЕТРО”. Крыніца: Instagram

Зараз танэль належыць будаўнічай  фірме “Вега”. Менавіта яе дырэктар Чэслаў Бурко і архітэктар Павел Мацылевіч займаюцца праектам “МЕТРО”. Яны ж стаяць за лідскай грамадска-культурніцкай пляцоўкай “Wega Social Club” для камунікацыі бізнесу, крэатыўнага класу і творчай моладзі. Там адбываюцца жывыя выступы музыкаў, выставы, тэматычныя сустрэчы.   

Што плануюць рабіць у “МЕТРО”

Бар хочуць адкрыць у 2023 годзе – да 700-годдзя Ліды. У ім плануюць праводзіць выставы, імерсіўныя спектаклі, прома-прэзентацыі. У бары, над зямлёй, будзе адкрытая тэраса, падобная да мінскай “Пясочніцы”. Там будуць адбывацца дзелавыя, культурныя і забаўляльныя праекты.

Чытайце таксама: Кліенты сыходзяць, бары губляць прыбытак, дамовіцца немагчыма. Што адбываецца на Маставой, дзе пасля 23:00 не працуюць летнія пляцоўкі