Навіны

Гродзенец загінуў на вайне ва Украіне. Раней яго выгналі з ГрДУ за палітыку

Студэнт з Гродна загінуў ва Украіне 11 кастрычніка 2022 года. Міхаілу Шавельскаму быў 21 год, ён навучаўся ў Хрысціянскай тэалагічнай акадэміі ў Польшчы, паведаміла прэс-служба Евангельска-Аўгсбургскай (лютэранскай) царквы ў Польшчы.

Міхаіл Шавельскі. Крыніца: luteranie.pl

Загінулы тры гады навучаўся на псіхолага ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Таксама быў вернікам гродзенскай Лютэранскай царквы, дапамагаў святару Уладзіміру Татарнікаву. Міхаіла адлічылі па палітычных матывах у 2021 годзе. Каб не патрапіць у беларускае войска, ён з’ехаў у Польшчу. Там ён паступіў ў Хрысціянскую тэалагічную акадэмію на евангельскае (лютэранскае) багаслоўе.

Калі хлопец даведаўся пра напад Расіі на Украіну, ён прыпыніў навучанне і адправіўся на вайну, каб падтрымаць украінскае войска.

Чытайце таксама: Рэпрэсіі ў ГрДУ пачаліся не ў 2020-м. На YouTube з’явілася відэа пра доўгую гісторыю пераследу ва ўніверсітэце

Падзяліцца

Апошнія запісы

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025