Юрый Дудзь. Крыніца: YouTube
Тэлеканал «Гродна Плюс» пакараў свайго інжынера відэамантажа. Прычына — той пусціў у эфір архіўны запіс «Асоба дня» ад 2019 года, у якім узгадалі журналіста Юрыя Дудзя. Пра гэта тэлеканал паведаміў у сваім Telegram-канале.
«З 2020 года ў гэтай рубрыцы ідзе гаворка толькі аб савецкіх і беларускіх акторах, музыках і пісьменніках, якія не маюць дачынення да антыдзяржаўных поглядаў», — напісаў тэлеканал у сваім Telegram-канале. «Рэдакцыя не падзяляе поглядаў дадзенага героя, якія яскрава выявіліся ў адносінах да нашай краіны пасля 2020 года».
На думку «Гродна Плюс», падобнай інфармацыі не месца ў эфіры дзяржаўнага тэлеканала. Таму рэдакцыя папрасіла прабачэння перад сваімі гледачамі, «каго магла абразіць дадзеная інфармацыя».
У Гомелі звольнілі трох супрацоўнікаў «Гомельскага гарадскога радыё» за тое, што 11 кастрычніка яны ўзгадалі ў эфіры расійскага журналіста і блогера Юрыя Дудзя. Узгадка прагучала ў рубрыцы «Хто сёння нарадзіўся». У ёй называюць выбітных асобаў і даюць кароткую даведку пра іх.
У сакавіку 2022 года суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў тры відэа на YouTube-канале «вДудь» экстрэмісцкімі: «Как жить, если лишают родины», «Комиссаренко — новая жизнь после протестов в Беларуси», «NEXTA — главное медиа белорусского протеста. Сам Юрый Дудзь у Беларусі не прызнан экстрэмістам.
У жніўні 2020 года, падчас мірных мітынгаў і шэсцяў тэлеканал «Гродна Плюс» трансляваў у прамым эфіры падзеі з Плошчы Леніна. Пасля чаго, рэдакцыя тэлеканала не выбачаліся перад глядачамі, якіх магла абразіць дадзеная інфармацыя.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…