Навіны

У гродзенскія школы вярнулі шведскі стол. Але пакуль ён даступны не паўсюль

У гімназіі № 6 у Гродне дзецям арганізавалі шведскі стол. Навучэнцы 7−11 класаў могуць самі абіраць ежу, паведаміў тэлеканал «Гродно Плюс». Гэта працяг эксперымента, які распачалі ў некаторых школах горада пяць гадоў таму.

Школьная сталовая ў гімназіі № 6 г. Гродна. Скрыншот: «Гродно Плюс»

Выбіраць абед школьнікі могуць з 16 страваў. Гэта гарніры, мяса, халодныя закускі, напоі і карысны фастфуд. Каб не марнаваць прадукты, увялі сістэму перадзамовы. Кожны клас павінен даць заяўку і запісаць у сшытак, што дзеці будуць есці сёння. Тады супрацоўнікі харчавога блоку магуць прыгатаваць патрэбную колькасць страваў.

Да сярэдзіны кастрычніка — пачатку лістапада 2022 года па такім прынцыпе пачнуць есці старэйшыя класы ў 15 школах горада. У 2020 годзе такіх школаў было толькі восем.

Сістэму шведскага стала ўводзілі пяць гадоў таму

У межах эксперымента ў гродзенскіх школах шведскі стол уводзілі ў 2017 годзе. Тады па такім прынцыпе навучэнцы 10 і 11 класаў харчаваліся ў 15 школах, 10 з якіх размяшчаліся ў Ленінскім раёне. Далейшае пашырэнне сістэмы патрабуе, каб у іншых школах была адпаведная тэхнічная база.

Для школ набудуць параканвектаматы

Абсталяванне школьных харчовых блокаў плануюць паступова мадэрнізаваць. Між іншым, для іх будуць набываць параканвектаматы, каб гатаваць ежу на пары. Таксама гэта дазваляе гатаваць адначасова больш страваў. Пра гэта сказала загадчыца вытворчасці гімназіі № 6 Тамара Сушчык.

Цана за абед вырасла, але абяцалі навінкі

У 2022/2023 годзе цана за харчаванне ў сярэдніх школах вырасла на 11%. У школьных меню павінны былі з’явіцца навінкі. Гэта мітболы «Сытныя», «Курачка пікантная», біфштэкст «Цудоўны», крокет «Асаблівы», запяканка «Здаравёнак» і каўбаскі «Абібок». У буфетах абяцалі ягадны пірог з пясочнага цеста з пацёртымі ягадамі. Пра гэта ў жніўні 2022 года сказала дырэктарка Камбіната школьнага харчавання Мінска Надзея Лукашэвіч.

Чытайце таксама: Два айфоны для сям'і і кандыцыянер для маці: другога запар дырэктара камбіната школьнага харчавання будуць судзіць за крадзеж і хабар

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025