У сярэдніх школах цана за харчаванне вырасла на 11%. У школьным меню абяцаюць навінкі, а вучні 5−11-х класаў змогуь выбіраць ці есці суп на абед. Пра гэта паведаміў намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай ў эфіры Беларускага прэс-цэнтра.

Чым будуць карміць у школах і колькі гэта каштуе
Буфет у школе ад камбіната школьнага харчавання ў Гродне. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: proftorg.1prof.by

Чым плануюць карміць дзяцей

У навучальным 2022/2023 годзе, у школьным меню павінны з’явііцца навінкі. Гэта мітболы «Сытныя», «курачка пікантная», біфштэкс «Цудоўны», крокет «Асаблівы», запяканка «Здаравёнак» і каўбаскі «Абібок». У буфетах з’явіцца ягадны пірог з пясочнага цеста з пацёртымі ягадамі.

Таксама засталіся ў меню «шашлычок школьны» з філе цаплянятаў, перапяліныя яйкі, тварожна-шакаладная запяканка. Пра гэта паведаміла дырэктарка «Камбіната школьнага харчавання Мінска» Надзея Лукашэвіч.

У школьнікаў будзе выбар, а стравы будуць больш духмяныя

На абед вучням 5−11-х класаў прапануюць абед на выбар: з супам альбо без яго. Каб зрабіць стравы больш духмянымі і прывабнымі ў новым навучальным годзе вырашылі прымяняць не толькі зеляніну, але і папрыку.

Чытайце таксама: Два айфоны для сям'і і кандыцыянер для маці: другога запар дырэктара камбіната школьнага харчавання будуць судзіць за крадзеж і хабар