Транспарт паедзе па змененых маршрутах. Арганізуюць новыя прыпынкі. Пешаходаў пусцяць праз мост. Даведаліся, якія змены адбудуцца ў сувязі з рамонтам Новага моста на вуліцы Поповіча.

Да закрытага Новага моста паедзе транспарт: як зменяцца маршруты аўтобусаў, тралейбусаў і маршрутак, каб вырашыць праблемы гродзенцаў
Стварэнне пляцоўкі для развароту транспарта каля Новага моста. Крыніца: «АвтоГродно»

Прыходзіцца ўставаць раней: як закрыццё моста паўплывала на жыццё гродзенцаў

Мост на Паповіча закрылі на абследаванне з 23 верасня. Гэта адразу прывяло да затораў у горадзе і прымусіла гродзенцаў змяняць свае транспартныя звычкі.

«Раён Каліноўскага застаўся без транспарту. Хаця б да Квасоўскага [крама на скрыжыванні вуліц Каліноўскага і Вясенняя — Hrodna.life] працягнулі. Стала раней ўставаць і выходзіць з дому», — сказала Hrodna.life адна з чытачак.

Паводле яе словаў, на Гродзенскім шклозаводзе з 3 кастрычніка змянілі графік працы. Раней працоўны дзень пачынаўся ў 8:00, а зараз у 7:00. Новаўвядзенні не тычацца тых, у каго ёсць маленькія дзеці.

Яшчэ адна чытачка Hrodna.life паведаміла, што «дзіцёнку вельмі цяжка стала дабірацца з Фолюша да манежа ў Пышках».

«Вельмі моцна адбілася [закрыццё моста — Hrodna.life] на Дзевятоўцы. Устаю на паўгадзіны раней, праклінаю ўвесь свет, з Фартоў нічым не даехаць, хаджу пешкі», — расказала іншая чытачка Hrodna.life.

Як чыноўнікі вырашаюць праблемы гараджан

Гродзенскія ўлады вырашылі дадаць і перанакіраваць транспарт у ваколіцах Новага моста. Гэта будзе адбывацца паступова. З 11 кастрычніка ля моста плануюць адкрыць пад’езд для аўтобусаў і тралейбусаў. Побач з мостам на вуліцы Паповіча ствараюць пляцоўку для развароту транспарту. Там арганізуюць часовы прыпынак «Мост».

Забарону для руху транспарту па мосце праз Нёман на вуліцы Паповіча ўвялі да 10 красавіка 2023 года. Пераправу арганізуюць толькі для пешаходаў. Адкрываць для аўтамабільнага руху палову маста, як думалі раней, не будуць.

З боку Кастрычніцкага раёна да маста будзе курсіраваць аўтобус № 7 «Вішнявец — Каледж эканомікі». З боку Ленінскага раёна будзе курсіраваць аўтобус № 28 «вуліца Вясновая — Белыя Росы».

Чытайце таксама: Арганізуюць пераправу і рух пешаходаў, дададуць транспарт. Што зробяць пасля закрыцця Новага маста

Як паедзе грамадскі транспарт

№ 7 «Вішнявец — Камбінат будаўнічых матэрыялаў заменяць на маршрут № 7 «Вішнявец — Каледж эканомікі і кіравання»

Ён будзе курсіраваць: прыпынак «Вішнявец» - вул.Соламавай (без зменаў), далей: вул. Савецкіх памежнікаў - вул. Паповіча — прыпынак «Каледж эканомікі і кіравання». У адваротным кірунку: прыпынак «Каледж эканомікі і кіравання» — прыпынак «Мост» — вул. Паповіча і далей па сваім маршруце без зменаў.

№ 28 «Вішнявец — вуліца Белыя Росы» заменяць на маршрут № 28 «Вуліца Вясновая — вуліца Белыя Росы»

Ён будзе курсіраваць: прыпынак «вуліца Вясновая» — вул.Вясновая — вул. Болдзіна — вул. Дамброўскага і далей па сваім маршруце без зменаў.

У адваротным кірунку: прыпынак «вуліца Белыя Росы» — вул. Дамброўскага (без зменаў), далей: вул. Болдзіна — вул. Вясновая — прыпынак «вуліца Вясновая».

№ 3 «Фарты — Гродна Азот»

Ён будзе курсіраваць: прыпынак «Вуліца Вясенняя» — вул.Вясенняя — вул. Болдзіна — Бульвар ленінскага камсамола і далей па сваім маршруце. Назад у тым жа накірунку.

№ 8 «Хімвалакно — КСМ» курсіраваць не будзе

№ 10 «Фолюш — Дзевятоўка» заменяць на маршрут № 10 «вуліца Вясновая — Дзевятоўка»

Ён будзе курсіраваць: прыпынак «вуліца Вясновая» — вул.Вясновая — вул. Болдзіна — бульвар Ленінскага камсамола і далей па сваім маршруце без зменаў. У адваротным накірунку: прыпынак «Дзевятоўка» — бульвар Ленінскага камсамола (без зменаў), далей: вул. Болдзіна — вул. Вясновая — прыпынак «вуліца Вясновая».

№ 12 «Хімвалакно — Дзевятоўка» заменяць на маршрут № 12 «Хімвалакно — Фолюш»

Ён будзе курсіраваць: прыпынак «Хімвалакно» — вул. Савецкіх пагранічнікаў (без зменаў), далей: вул. Паповіча — прыпынак «Каледж эканомікі і кіравання» — прыпынак «Мост» — вул. Паповіча — Плошча Дзекабрыстаў - вул. Чайкінай — Фолюш.

У адваротным накірунку: прыпынак «Фолюш» — вул. Чайкінай — плошча Дзекабрыстаў - вул. Паповіча — прыпынак «Каледж эканомікі і кіравання» — прыпынак «Мост» — вул. Паповіча — вул. Савецкіх Памежнікаў і далей па сваім маршруце без зменаў.

№ 14 «Жылы комплекс «Каўбасіно» — «Дзевятоўка»

Будзе курсаваць: прыпынак «Жылы комплекс «Каўбасіно» — вул. Гарнавых (без зменаў), далей: вул. Маставая — вул. Баторыя — вул. Маркса — вул. Маладзёжная — вул. Кірава — вул. Калючынская — вул. Кастрычніцкая — вул. Вялікая Траецкая — вул. Віленская — вул. Горкага — вул. Дубко — вул. Дзяржынскага — прыпынак «Дзевятоўка».
У зваротным накірунку: прыпынак «Дзевятоўка» — вул. Дзяржынскага — вул. Дубко — вул. Горкага — вул. Астроўскага — вул. Дзяржынскага — вул. Сацыялістычная — вул. Маркса — вул. Маладзёжная — вул. Кірава — вул. Калючынская — вул. Баторыя — вул. Маставая — вул. Гарнавых — вул. Суворава і далей па сваім маршруце без зменаў.

№ 15 «Фолюш — вуліца Маладзёжная» заменяць на маршрут № 15 «Фолюш — вуліца Вясновая»

Ён будзе курсіраваць: прыпынак «Фолюш» — вул. Чайкінай — Плошча Дзекабрыстаў - вул. Паповіча — вул. Савецкіх пагранічнікаў - вул. Гарнавых — вул. Маставая — вул. Баторыя — вул. Маркса — вул. Маладзёжная — вул. Кірава — вул. Калючынская — вул. Кастрычніцкая — вул. Вялікая Траецкая — вул. Віленская — вул. Горкага — бульвар Ленінскага камсамола — вул. Болдзіна — вул. Вясновая — прыпынак «вуліца Вясновая».

У зваротным кірунку: прыпынак «вуліца Вясновая» — вул. Бульвар Ленінскага камсамола — вул. Горкага — вул. Астроўскага — вул. Дзяржынскага — вул. Сацыялістычная — вул. Маркса — вул. Маладзёжная — вул. Кірава — вул. Калючынская — вул. Баторыя — вул. Маставая — вул. Гарнавых — вул. Савецкіх памежнікаў - вул. Паповіча — Плошча Дзекабрыстаў - вул. Чайкінай — прыпынак «Фолюш».

№ 16 «Хімвалакно — Вуліцы Маладзёжная» заменяць на № 16 «ЖК Каўбасіно — Каледж эканомікі і ўпраўлення»

Ён будзе курсіраваць: прыпынак «ЖК Каўбасіно — вул.Суворава — вул.Гарнавых — вул. Савецкіх пагранічнікаў - вул. Паповіча — прыпынак «Каледж эканомікі і ўпраўлення» — прыпынак «Мост». Назад у тым жа накірунку

№ 17 «Дзевятоўка-вуліца маладзёжная» курсіраваць не будзе

№ 23 «вуліца Адэльская — Грандзічы-3»

Будзе курсіраваць: прыпынак «вуліца Адэльская» — вул.Паповіча (без зменаў), далей: вул. Савецкіх пагранічнікаў - вул. Гарнавых — вул. Маставая — вул. Стэфана Баторыя — вул. Карла Маркса — вул. Маладзёжная — вул. Кірава — вул. Калючынская — вул. Кастрычніцкая — вул. Вялікая Траецкая — вул. Віленская — вул. Максіма Горкага — вул. Каліноўскага — вул. Болдзіна — бульвар Ленінскага камсамола і далей па сваім маршруце без зменаў.

У адваротным кірунку: прыпынак «Грандзічы-3» — вул. Болдзіна (без зменаў), далей: вул. Каліноўскага — вул. Астроўскага — вул. Дзяржынскага — вул. Сацыялістычная — вул. Парыжскай Камуны — вул. Маставая — вул. Гарнавых — вул. Савецкіх пагранічнікаў - вул. Паповіча і далей па сваім маршруце без зменаў.

№ 10тк «Каўбасіно — Дзевятоўка-5»

Будзе курсіраваць: прыпынак «Каўбасіно» — вул. Паповіча (без зменаў), далей: вул. Савецкіх пагранічнікаў - вул. Гарнавых — вул. Маставая — вул. Вялікая Траецкая — вул. Віленская — вул. Горкага — бульвар Ленінскага камсамола — вул. Урублеўскага і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа кірунку.

№ 12тк «Альшанка-Дзевятоўка-5» будзе курсіраваць: прыпынак «Альшанка» — вул. Перамогі (без зменаў), далей: вул. Гарнавых — вул. Маставая — вул. Вялікая Траецкая — вул. Віленская — вул. Горкага — бульвар Ленінскага камсамола — прыпынак «Фарты» — бульвар Ленінскага камсамола — вул. Урублеўскага і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа кірунку.

№ 32тк «Вішнявец-КБМ»

Будзе курсіраваць: прыпынак «Вішнявец» — вул. Перамогі (без зменаў), далей: вул. Гарнавых — вул. Маставая — вул. Вялікая Траецкая — вул. Віленская — вул. Горкага — бульвар Ленінскага камсамола — прыпынак «Фарты» — бульвар Ленінскага камсамола — вул. Горкага і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа кірунку.

№ 35тк «Багушэвіча-2 — вуліца Карскага»

Будзе курсіраваць: прыпынак «Багушэвіча-2» — вул.Соламавай (без зменаў), далей: вул. Савецкіх пагранічнікаў - вул. Гарнавых — вул. Маставая — вул. Баторыя — вул. Маркса — праспект Касманаўтаў і далей па сваім маршруце без зменаў.

У адваротным накірунку: прыпынак «вуліца Карскага» — вул. Кірава (без зменаў), далей: вул. Баторыя — вул. Маставая — вул. Гарнавых — вул. Савецкіх пагранічнікаў - вул. Соламавай і далей па сваім маршруце без зменаў.

Новы мост адкрылі з 1971 года. З таго часу ён не праходзіў ніводнага капітальнага рамонту. Па выніках абследаванняў, допуск да выкарыстання маста сканчаецца ў канцы 2022 года.

Чытайце таксама: Як не спазняцца і калі гэта скончыцца. ДАІ расказала, якія змены адбыліся ў Гродне ў сувязі з рамонтам Новага маста