Участак вуліцы Карскага перакрылі. Рух транспарта будзе забаронены з 14 жніўня да канца кастрычніка 2023 года. Пра гэта паведаміла ДАІ Гродзенскага аблвыканкама.

Частку вуліцы Карскага перакрылі на некалькі месяцаў: што там плануюць рабіць
Забарона руху. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: news.tut.by

Для руху перакрылі ўчастак побач з заводакіраваннем «Гродна Азот». Там плануюць аб’ядняць дарогі з новым участкам «Вялікага аб’язднога кола» да вуліцы Прытыцкага.

Частку вуліцы Карскага перакрылі на некалькі месяцаў: што там плануюць рабіць
Участак вуліцы Карскага, які перакрыюць. Крыніца: ДАІ Гродзенскага аблвыканкама

Калі адкрыюць новы ўчастак дарогі

Участак на скрыжыванні Азёрскай шашы і аб’яздной дарогі плануюць адкрыць да 25 кастрычніка. У перспектыве новая кальцавая магістраль выйдзе на жылы мікрараён Грандзічы, а адтуль — на аўтадарогу Гродна-Друскенікі міма КБМ. Усе 40 кіламетраў новай дарогі будуць цалкам асветлены. Па ёй пракладуць тралейбусныя лініі.

Чытайце таксама: Каранік распавёў, калі ў Гродне адкрыюць новую школу, паліклініку і Азёрскую шашу