Навіны

Памерлага ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў», хлопца з растройствам асобы асудзілі, гродзенец папрасіў прабачэння за абразу Кадырава. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

Дзмітрыя Дудойця ўнеслі ў «спіс экстрэмістаў» — у студзені 2022 года ён скончыў жыццё самагубствам. У Гродне мужчыну з псіхічным захворваннем асудзілі да шасці гадоў калоніі. Гродзенца затрымалі за абразу Лукашэнкі, Пуціна і Кадырава. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 3 па 9 кастрычніка.

Затрыманнні

Затрыманне ў аграгарадку Азёры. Мясцовага жыхара затрымалі, выцягнуўшы яго з грузавога аўтамабіля. Прычына — распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў, заклікі да блакавання аўтамабільных дарог і гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі.

Затрыманне ў Ваўкавыску. Мясцовага жыхара затрымалі за рэгістрацыю ў «Плане Перамога». Чатыры разы мужчына прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у пратэстах. Затрыманы — Аркадзь Навумчык, паведамляе «Вясна».

Ліквідацыя

Грамадскае аб’яднанне «Трофі клуб «Белавежскія зубры» знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі. Такое рашэнне прыняў 6 верасня Гродзенскі абласны суд.

Арганізацыя працавала 11 гадоў. Яна размяшчалася ў в. Новы Двор Свіслацкага раёна. Клуб арганізоўваў трофі-рэйды ў раёне і ўдзельнічаў у спаборніцтвах пазадарожнікаў.

Загінулага ўнеслі ў «спіс экстрэмістаў»

На мінулым тыдні 67 чалавек папоўнілі «спіс экстрэмістаў». Сярод іх — і жыхары Гродзенскай вобласці. Гэта Шырынскі Максім Дзмітрыевіч з Навагрудка, Урбановіч Андрэй Іванавіч з Ліды, Янкоўская Таццяна Вячаславаўна, Вінакураў Сяргей Аляксеевіч, Краўцоў Аляксей Віктаравіч, Пятроўскі Андрэй Францавіч, Шулюк Яўген Часлававіч, Дудойць Дзмітрый Канстанцінавіч і Баяровіч Аляксей Ігаравіч са Смаргоні і раёна.

Дзмітрый Дудойть адбываў «хімію» па прысудзе па арт. 369 «Абраза прадстаўніка ўлады». У студзені 2022 года ён скончыў жыццё самагубствам. Пазней у спісе напісана, што Дудойць не «адбывае пакаранне», а «сканаў».

Чытайце таксама: Жыхар Смаргоні, асуджаны на" хімію", пакончыў з сабой. Што пра гэта вядома?

Дзмітрый Дудойць. Фота: ok.ru

Жыхара Мінска асудзілі на 7 гадоў калоніі ў Гродзенскім абласным судзе

51-гадовага жыхара Мінска асудзілі за дапамаганне ў распальванні сацыяльнай варожасці і варажнечы, незаконныя дзеянні ў дачыненні да боепрыпасаў (ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130, ч. 2 арт. 295 КК) на сем гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму без штрафу, паведамляе пракуратура.

Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаны незаконна набыў боепрыпасы і незаконна захоўваў пры сабе. Ён жа ў лістападзе 2020 года і сакавіку 2021 года накіраваў у чат-боты Telegram-каналаў інфармацыю аб былым кіраўніку для яе размяшчэння іншымі на рэсурсах, «праз якія ажыццяўлялася супрацьпраўная дзейнасць у складзе экстрэмісцкіх фарміраванняў». Гэта нібыта пацягнула наступ іншых цяжкіх наступстваў.

Эдварда Вільчэўскага асудзілі на 9 гадоў калоніі ў Гродзенскім абласным судзе

Аб гэтым паведаміў Telegram-канал «Суды, задержания. Гродно и область». Таксама ён павінен заплаціць пацярпеламу 2000 рублёў кампенсацыі.

Эдварда абвінавацілі па шэрагу артыкулаў КК:

  • 130 ч. 1 — Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
  • 369 — Знявага прадстаўніка ўлады;
  • 293 ч. 1 — Масавыя беспарадкі;
  • 293 ч. 2 — Масавыя беспарадкі;
  • 364 — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.

Эдвард — таксіст з Ліды, яму 28 гадоў. У яго двое дзяцей, паведамляе dissidentby. Справу пачалі разглядаць 26 верасня ў Гродзенскім абласным судзе. Суддзя — Мікалай Рачынскі.

Эдуард Вільчэўскі. Фота dissidentby

Палітвязня журналіста Дзяніса Івашына змяшчалі ў карцэр

Івашын знаходзіўся там з 1 па 7 кастрычніка. Раней у Дзяніса забралі паліто. «Дык вось вязьня, які знаходзіцца амаль 24 гадзіны ў халодным бэтонным памяшканьні, бязь верхняй вопраткі выводзяць на пачатку кастрычніка на вуліцу, і нахабна заяўляюць, што гэта ўсё адпавядае іхным «інструкцыям», — напісала жонка палітвязня.

5 кастрычніка Івашыну вярнулі паліто. 7 кастрычніка ён выйшаў з карцэру — яму перадалі перадачу.

Пачобут — у спісе «тэрарыстаў»

Журналіста Анджэя Пачобута ўнеслі у пералік арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці.

Яго абвінавачваюць у «распальванні варожасці» (арт. 130 КК) і «закліках да мер абмежавальнага характару (санкцый), накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспекі» (арт. 361 КК).

Новыя палітвязні

Гэта:

  • Марына Санкевіч, асуджаная па ч. 1 арт. 130 КК, ч. 1 арт. 342 КК, ч. 1 арт. 293 КК, ч. 1 арт. 368 КК да сямі гадоў калоніі за публікацыі ў Telegram-каналах;
  • Павел Мякіш, асуджаны па ч. 3 арт. 130 КК, ч. 1 арт. 179 КК за перадачу дадзеных сілавікоў у Telegram-канал да пяці гадоў калоніі.

Новыя экстрэмісцкія каналы

Суд Ленінскага раёна Гродна 30 верасня 2022 года прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі Youtube-канал «Руслан Линник» і Telegram-канал «Дзікае Паляванне».

Новыя «экстрэмісты»

Аляксея Забірана і Марыну Санкевіч ўнеслі ў пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

У Гродне мужчыну з псіхічным захворваннем асудзілі да шасці гадоў калоніі

19 верасня ў Гродзенскім абласным судзе 26-гадовага Андрэя Сачэўку асудзілі да шасці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, прызнаўшы яго вінаватым па ч.1 арт. 130 і ч. 1 арт. 293 КК. Вядома, што мужчына мае растройства асобы. Андрэй таксама ўключаны ў пералік арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці, паведамляе «Вясна».

Прысуд вынес Васіль Скок. Бок дзяржабвінавачання падтрымала Галіна Войшаль. Судовымі засядацелямі выступілі Мікалай Варанкоў і Крысціна Лобан.

Мужчына не прызнаў віну, а пацвердзіў толькі факт напісання каментароў 11 і 12 жніўня 2020 года. Удзел мужчыны ў гродзенскіх маршах не пацвердзіўся пасля прагляду відэазапісаў з мерапрыемстваў у горадзе.

Андрэй Сачэўка. Фота: «Вясна»

Жыхара Краснасельскага асудзілі на 1,5 года «хіміі» за лайк пад партрэтам Лукашэнкі

3 кастрычніка суд Ваўкавыскага раёна разгледзеў крымінальную справу Андрэя Дуброўскага па артыкуле 368 КК «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». Яго судзілі за лайк пад партрэтам Аляксандра Лукашэнкі «з каментаром абразлівага характару» ў адной з груп сацыяльнай сеткі «Одноклассники», піша MAYDAY TEAM.

Суддзя Мікалай Талашка асудзіў Андрэя на 1,5 года абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Гэта на паўгода менш, чым запытваў дзяржабвінаваўца.

Андрэя затрымалі 28 ліпеня па арт. 19.11 КаАП і асудзілі на 15 сутак арышту. За гэты час яму прад’явілі абвінавачванне па арт.368 КК — на волю ён выйшаў пад падпіскай аб нявыездзе.

Суд за каментар і відэаролік

Валчку Аляксандру Юр’евічу вынеслі прысуд — 2,5 гады калоніі агульнага рэжыму. Па версіі абвінавачвання, Аляксандр у «Одноклассниках» з лістапада па снежань 2020 года, з траўня па снежань 2021 года размясціў публікацыі з абразай Аляксандра Лукашэнкі. Ён жа ў снежні 2020 года і сакавіку 2021 года «ВКонтакте» размясціў каментар і відэаролік, выказваўся на адрас Лукашэнкі, паведамляе Telegram-канале «Суды, задержания. Гродно и область».

У судзе Ленінскага раёна яго судзілі па двух артыкулах:

  • ч. 2 арт. 367 КК — Паклёп у дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • ч. 1 арт. 368 КК — Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Вызвалілі ад крымінальнай адказнасці

Жыхару Ліды паставілі ў віну абразу Лукашэнкі, але вызвалілі з-пад крымінальнай адказнасці праз асаблівасці развіцця.

У пачатку студзеня жыхар Ліды ў стане алкагольнага ап’янення выгукнуў ля навагодняй ёлкі абразу ў адрас Аляксандра Лукашэнкі. Гэта пачулі супрацоўнікі міліцыі, пасля чаго мужчыну затрымалі. Яму паставілі ў віну ч. 1 арт. 368 КК, паведамляе «Вясна».

24 лютага 2022 года падчас закрытага судовага пасяджэння Лідскага суда былі агучаныя высновы экспертаў-псіхіятраў. Паводле экспертызы, жыхар Л. мае «лёгкую разумовую адсталасць са значнымі парушэннямі паводзін».

У выніку суд пастанавіў вызваліць мужчыну ад крымінальнай адказнасці і накіраваць на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары.

Гродзенца затрымалі за абразу Лукашэнкі, Пуціна і Кадырава

Супрацоўніка аднаго з гандлёвых прадпрыемстваў горада затрымалі за абразлівыя каментары ў адрас Аляксандра Лукашэнкі, Уладзіміра Пуціна, Рамзана Кадырава. Мужчына папрасіў прабачэння ў Рамзана Кадырава. «Прашу прабачэння ў Рамзана Кадырава за свае непрыемныя каментары. Раскайваюся. Прабачце, калі ласка. Ахмат — сіла», — сказаў гродзенец. Ён паведаміў, што пакідаў каментары «пад уплывам дэструктыўных Telegram-каналаў». Мужчына раскаяўся ў зробленым.

Затрыманне за абразу Кадырава. Скрыншот Hrodna.life

Гродзенца асудзілі на 7 гадоў калоніі - у тым ліку за выказванні аб загінулых расійскіх дэсантніках

Гродзенца асудзілі на сем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 50 базавых велічынь (1,6 тыс. рублёў). Верагодна, гэта Юрый Станеўскі, паведамляюць гродзенскія Telegram-каналы. Юрыя затрымалі ў тым ліку за выказванні ў адрас загінулых расійскіх дэсантнікаў.

Юрый Станеўскі. Скрыншот Hrodna.life

Сланімчаніна будуць судзіць за каментар пра пратэсты ў Казахстане

Аляксандра Петушкова са Слоніма пачалі судзіць 5 кастрычніка ў Гродзенскім абласным судзе. Яго затрымалі ў студзені — за выказванні аб пратэстных настроях у Казахстане, змене ўлады і ўводзе войскаў АДКБ.

Аляксандр Петушкоў. Скрыншот Hrodna.life

Гродзенскі гісторык, які напісаў кнігу пра Каліноўскага, пакінуў Беларусь

Праз пераслед з боку сілавікоў гродзенскі гісторык Васіль Герасімчык пакінуў Беларусь. Герасімчык быў галоўным героем у фільме «Каліноўскі», супраць рэжысёркі якога, па інфармацыі «Бе***у распачалі крымінальную справу.

Васіль Герасімчык. Фота: героя

Гродзенская ігумення Гаўрыіла атрымала найвышэйшую жаночую узнагароду РПЦ

Патрыярх Рускай праваслаўнай царквы (РПЦ) Кірыл узнагародзіў ігуменню Гаўрыілу ордэнам Святой раўнаапостальнай княгіні Вольгі І ступені. Гаўрыіла — першая і адзіная ў Беларусі жанчына, што атрымала гэты ордэн.

Ігумення Гаўрыіла з ордэнам. Фота: БелТА
Падзяліцца

Апошнія запісы

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру «калекцыянера» з электракамінам

Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…

21 снежня 2024

І нават ICQ. Ва ўстанове Гродна будуць сачыць за перапіскамі супрацоўнікаў

Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…

21 снежня 2024

Ля сажалкі на Рэпіна з’явіцца дзіцячая інклюзіўная пляцоўка — ужо запланавалі будаўніцтва

У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…

21 снежня 2024

У Гродне з’явіцца музей Льва Бакста? Такую прапанову агучылі ў сінагозе

У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…

20 снежня 2024

Цяпер дабрацца з Гродна ў Віцебск можна без перасадак — гэта адзін з самых доўгіх маршрутаў у краіне

Маршрут праз усю Беларусь запусціла гродзенская фірма "Пазітыў-тур". Шлях з Гродна ў Віцебск складзе амаль…

20 снежня 2024

Гродзенец паказаў, як можна адбудаваць забыты ўсімі палац — атрымаўся б прывабны рэстаран-гатэль

Гродзенскі блогер і краязнаўца Яўген Аснарэўскі прадставіў першую канцэпцыю рэканструкцыі палаца роду Пшаздзецкіх. Калі б…

20 снежня 2024