Працы на Новым мосце паводле «аптымістычнага» сцэнару зоймуць пяць месяцаў і скончацца ў траўні 2023 года. На наступным тыдні для жыхароў арганізуюць пешаходны рух — па мосце альбо з дапамогай пантоннай пераправы. Таксама пусцяць дадатковы транспарт. Пра гэта распавёў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік у стрыме «Беларусь 4».
Новы мост функцыянуе з 1971 года і не праходзіў ніводнага капітальнага рамонту. Па выніках абследаванняў, допуск да эксплуатацыі маста заканчваецца ў канцы 2022 года. У рамках падрыхтоўкі да рамонту вылучылі фінансаванне на праектныя работы, правялі конкурс па выбары праектнай арганізацыі — генпадрадчыкам стаў «Белдзіпрадар». Абследаванне маста праводзяць з арганізацыяй «БелдарНДІ».
Пры папярэднім абследаванні маста на вул. Паповіча ў Гродне выявілі знос некаторых канструкцый, уключаючы сілавыя, карозію жалезных складнікаў і невялікія расколіны (да 0,2 мм). Для працягу паглыбленага даследавання рэкамендавалі цалкам закрыць рух і зняць верхні пласт асфальту. Гэта дазволіць зразумець, як канструкцыі рэагуюць на неспрыяльныя ўмовы ўздзеяння. Таму мост зачынілі на два тыдні.
Ёсць два варыянты капітальнага рамонту. Першы прадугледжвае поўную замену маставых бэлек з узмацненнем кансольных канструкцый. Гэта запатрабуе разборкі маста і іншых падрыхтоўчых работ.
Другі варыянт прадугледжвае рэстаўрацыю і ўзмацненне бэлек і ўзмацненне кансольных канструкцый. Гэты варыянт можна рэалізаваць хутчэй, а мост на час рамонту можна выкарыстоўваць для «тэхнічных мэтаў».
У першым выпадку рамонт зойме 12 месяцаў і скончыцца ў кастрычніку 2023 года, у другім — у траўні 2023. Папярэднія разлікі паказваюць, што мост можна капітальна адрамантаваць, не змяняючы бэлькі. «Пакуль ідзем па аптымістычным сцэнары, але трэба дачакацца ўсіх разлікаў», — сказаў Каранік. Пасля капрамонту мост можна эксплуатаваць 25 гадоў.
Фінансаванне ў поўным аб’ёме ёсць і на гэты, і на наступны год.
Гродзенцаў цікавіла, чаму б не арганізаваць бяспечны праход пешаходаў па мосце падчас яго рамонту хаця б у працоўны час — з 7.00 да 20.00. Пры гэтым прапаноўвалі перанакіраваць грамадскі транспарт да развароту перад мостам з абодвух бакоў. Як варыянт — арганізаваць сіламі 11 пантонна-маставога палка пераправу побач з пад’язнымі шляхамі.
Над гэтым працуюць — першыя варыянты пешаходнага руху назавуць у аўторак, 11 кастрычніка. Таксама арганізуюць рух грамадскага транспарту, які мог бы дастаўляць людзей з аднаго боку маста і забіраць з другога. Вызначаюцца разваротныя пляцоўкі - з боку вул. Паповіча і вул. Фестывальнай.
Таксама вызначылі месца, дзе можа быць арганізавана пераправа — пантонны мост на 103 прыступкі. Гэта на 50 метраў ад маста ніжэй па плыні. Вызначаюць, як зрабіць яго бяспечным, таму што на ваенных пантонах няма агароджы. У зімовы перыяд і падчас крыгаходу выкарыстанне пераправы небяспечна. Прыярытэтным будзе рух па мосце.
Пераправу арганізуюць толькі для пешаходаў. Пад’езды і берагі не дазваляюць арганізаваць бяспечны рух транспарту.
Адкрываць для аўтамабільнага рух палову маста не будуць. Па вопыце Румлёўскага маста, нагрузка на астатнюю частку збудавання шматкроць ўзрастала, што паскарае яго дэфармацыю. Пасля такога можа спатрэбіцца «радыкальны» рамонт.
— перасоўваючыся на аўтамабілі, выбірайце альтэрнатыўныя маршруты. Едзьце туды, дзе меншы паток транспарту — напрыклад, праз Усходні мост,
— не выязджайце на скрыжаванні, калі не ўпэўненыя, што зможаце іх перасекчы,
— паважайце адзін аднаго на дарозе і выконвайце ПДР.
Жыхары Гродна прасілі дадаць і аднавіць некаторыя маршруты. Найбольш запытаў было наконт транспарта на вул. Вясновую, Урублеўскага і Каліноўскага, злучэнне Фолюша і БЛК. Гродзенцы скардзяцца, што не змяшчаюцца ў транспарт — ён перапоўнены.
Аб змене руху транспарту таксама паведамяць 11 кастрычніка. Транспарт будзе дадавацца і перанакіроўвацца паступова — будуць аналізаваць загрузку транспарту, запатрабаванасць маршрутаў і водгукі людзей. Маршруты пакажуць праз Telegram-каналы і Instagram.
А вось ці з’явяцца дадатковыя маршруткі, стане вядома пазней.
Да закрыцця маста пачалі рыхтуецца за год: з дапамогай квадракоптэра вывучалі маршруты гараджан. Гэта дапамагло даць ім рэкамендацыі па руху пасля закрыцця. Таксама на дарогах працуюць рэгуліроўшчыкі ДАІ. Некаторыя святлафоры запрацавалі па-іншаму — напрыклад, на скрыжаванні Каліноўскага-Вясновая. Раніцай дадалі некалькі «зялёных» секунд у бок цэнтра, увечары — назад.
З 11 кастрычніка збіраюцца штрафаваць за паварот налева з вул. Карла Маркса на вул. Сацыялістычную, які цяпер забаронены. Да гэтага аўтамабілістаў папярэджвалі і інфармавалі. Пакуль ўсталююць шчыт з інфармацыяй аб гэтым і відэакамеры.
Капрамонт выканаюць з сучаснымі патрабаваннямі па арганізацыі безбар’ернага асяроддзя. Веласіпедысты змогуць перасоўвацца па ім з камфортам.
Таксама праходзіць абследаванне пуцеправоднага маста на Паповіча. Па выніках вызначаць, трэба праводзіць капітальны рамонт або рэканструкцыю. «Адназначна пры рамонце Новага маста будзе зроблена ўсё, каб і гэты пуцеправод правесці ў парадак», — распавялі ўлады. Адначасова плануецца аднавіць і ўсе падыходы да маста.
Чытайце таксама:
Нацягнуты паміж дрэвамі дрот, які знайшлі ў Пышках гродзенскія матацыклісты, апынуўся не адзінай небяспечнай пасткай…
На вуліцы Савецкай у Гродне на месцы "Дзіцячага свету" адкрылі бар "На Луне". Мяркуючы па…
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…