У Гродне пасля рамонту адкрылі вуліцу Асфальтавую. На дарозе паклалі новае пакрыццё, але не арганізавалі тратуары, паведаміў «АвтоГродно».
Рамонт на вуліцы Асфальтавая пачалі ў жніўні 2022 года. Для руху вуліцу планавалі адкрыць 17 верасня, але перанеслі тэрмін на 30 верасня. Падчас рамонту там абнавілі ўчастак дарогі працягласцю больш за кіламетр — ад скрыжывання з вуліцай Дзяржынскага да вуліцы Віктара Саяпіна.
З-за адсутнасці тратуараў і дажджы пешаходы і веласіпедзісты вымушаны перасоўвацца па праезжай частцы. Акрамя гэтага, з-за таго, што вуліца пралягае праз прыватны сектар на дарогу могуць выходзіць сабакі, каты і нават гускі.
На вуліцы з 2018 года ўсталяваны «ляжачыя паліцэйскія», а хуткасць для руху аўтатранспарту абмежавана да 40 км/г. Плануецца, што на вуліцы яшчэ усталююць асвятленне. Ужо паставілі астятляльныя мачты, але плафонаў пакуль няма.
UPD. Будаўнічыя працы яшчэ не завершаны. Працы адбываюцца ў чатыры этапы. Першы — замена асфальта, другі - прывядзенне дарожнай адзнакі люкаў з уладкаваннем падыходаў да прыпынкаў, трэці - узмацненне узбочынаў, чацвёрты — у межах асобнага праекта, арганізаваць пешаходныя сцежкі. Пра гэта сказаў дырэктар «Рэмбудаўтадар» Генадзій Занеўскі тэлеканалу «Гродно Плюс».
Пасля пабудовы новага мікрараёна «Грандзічы» нагрузка на вуліцу павялічылася. Вясной 2019 года пашырылі вуліцу Дзяржынскага, каб выводзіць патокі транспарта з новага мікрараёна.
Чытайце таксама: В сентябре в Гродно планируют ремонты на 14 улицах. Ищите свою в списках
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…