Дэпутацкі камітэт па этыцы аб’явіў вымову прэзідэнту польскай партыі «Prawo i Sprawiedliwość» Яраславу Качыньскаму. Прычынай стала выказванне Качыньскага ў бок трансгендарных людзей, піша оnet.pl.

У Польшчы пакаралі прэзідэнта партыі за выказванне ў бок трансгендарных людзей. У Беларусі ўсё наадварот
Яраслаў Качыньскі. Крыніца: ocdn.eu

Што адбылося?

У чэрвені 2022 года Яраслаў Качыньскі сказаў, што трансгендарных людзей «трэба даследваць». Старшыня дэпутацкага камітэта па этыцы Моніка Фалей сказала, што «для старшыні правячай партыі ганебна весці сабе скандальна і здзеквацца над полькамі і палякамі». Фалей заклікала Качыньскага «часцей захоўваць моўчанне».

Вымова, якую вынеслі Качыньскаму — найвышэйшая мера пакарання, якую можа прымяніць камітэт па этыцы да дэпутата.

У Польшчы караюць, у Беларусі кампраментуюць

У Беларусі негатыўна выказвацца пра супольнасць супольнасць ЛГБТК+ дазваляюць сабе на высокім узроўні. Аляксандр Лукашэнка ў 2012 годзе на крытыку заходніх палітыкаў сказаў: «Лепш быць дыктатарам, чым геем».

Беларусаў, якіх затрымлівалі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, прыніжалі праз іх сэксуальную арыентацыю. Адразу некалькіх мужчын у канцы верасня 2021 года вымусілі казаць аб аднаполых сувязях, гэта значыць, здзейсніць аўтынг [публічнае разгалашэнне інфармацыі аб сэксуальнай арыентацыі ці гендэрнай ідэнтычнасці чалавека без яго згоды — Hrodna.life]. Сілавікі публікавалі відэа аднаполага сэкса аднаго з блогераў - невядома, як яго атрымалі. Таксама ў каналах публікавалі перапіскі, дзе абмяркоўваўся аднаполы сэкс.

Чытайце таксама: Секс-компромат, оправдания за ориентацию и фото секс-игрушек. Как государственная пропаганда дискредитирует задержанных

У верасні 2020 года ў Гродне затрымалі трансгендарнага хлопца. У аддзяленні РАУС яго папрасілі распрануцца і на камеру назваць свае пашпартныя дадзеныя. Дакумент хлопца быў выданы на жаночае імя.

Чытайце таксама: Трансгендерного парня в гродненском РОВД заставили раздеться и сняли на камеру

Гродзенская актывістка змагаецца з паветранымі змеямі і адзінарогамі

Гродзенская актывістка Вольга Бондарава паскардзілася на цацку ў краме «FUNtastik» у ТРК «Triniti». На думку Бондаравай, паветраныя змеі і адзінарогі ў вясёлкавай каларыстыцы — «дэманстрацыя ЛГБТ-сімволікі».

Акрамя гэтага, пасля зварота актывісткі ў краме «OZ Книги» ў Гродне прыбралі кнігу «Лето в пионерском галстуке». Яна распавядае пра аднаполае каханне ў савецкім піянерлагеры. Актывістка дамагалася гэтага некалькі тыдняў, пісала кіраўніцтву крамы, звярталася ў Мінінформа і Гродзенскі гарвыканкам.