Шматдзетных мужчын будуць лічыць дармаедамі. Што змянілася?

Шматдзетных мужчын, якія не працуюць, могуць залічыць у спіс дармаедаў. Раней гэта тычылася як жанчын так і мужчын. Адпаведную пастанову прыняў Савет міністраў Беларусі 28 верасня.

Бацька з дзецьмі. Ілюстрацыйнае фота.

Са спиіса катэгорый асобаў, занятых у эканоміцы, прыбралі згадку пра бацькоў трох і болей непаўнагадовых дзяцей. Узгадка ёсць толькі ў абзацы аб маці (мачахах), якія выхоўваюць дзяцей да 7 гадоў, альбо трох непаўнагадовых.

Што яшчэ змянілі

Паводле новай пастановы, членаў саветаў дырэктароў альбо назіральных саветаў кампаній не будуць лічыць дармаедамі з пачатка снежня 2022 года. Але пры ўмове, што яны будуць афіцыйна атрымоўваць узнагароджанне ад кампаніі, напрыклад — дэвідэнды.

Калі ў Беларусі пачалі шукаць «дармаедаў»

Дэкрэт № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» Аляксандр Лукашэнка падпісаў 2 красавіка 2015 года. Жыхары Беларусі, якія афіцыйна не працавалі, павінны былі плаціць адмысловы падатак. У канцы лютага 2017 скончыўся апошні тэрмін выплатаў. Абураныя беларусы выйшлі на пратэсты ў розных гарадах краіны. У выніку сплачаны падатак людзям вярнулі, а 25 студзеня 2018 года Лукашэнка падпісаў дэкрэт № 1. Згодна з ім плацельшчыкі былі вызваленыя ад аплаты падатка.

Замест гэтага грамадзяне, якія «не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржвыдаткаў» (не працуюць больш за тры месяцы), павінны аплачваць 100% кошту камунальных паслуг (ацяплення, гарачай вады і газу).

Чытайце таксама: Эмігранты-дармаеды: грамадзян, якія пакінулі Беларусь, прымусяць больш плаціць за камуналку

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025