Гродзенская актывістка Вольга Бондарава паскардзілася ў Міністэрства адукацыі на праграму школьнага факультатыва, які стварылі разам ў ЮНІСЕФ “Мой псіхалагічны дабрабыт і дапамога равеснікам у крызіснай сітуацыі” для 9-11 класаў. У міністэрстве з ёй не пагадзіліся

Актывістцы  Бондаравай не спадабаўся факультатыў ад ЮНІСЕФ. Што ёй адказалі ў Міністэрстве адукацыі
Вольга Бондарава

Што не спадабалася Бондаравай

Праўладная актывістка паскардзілася на факультатыў пасля таго, як убачыла яго праграму. “Уражанні ад праграмы дваякае: ёсць як безумоўна станоўчыя, так і радыкальна непрымальныя для мяне моманты, некаторыя тэмы спрэчныя, могуць мець дваякую трактоўку ў залежнасці ад выкладчыка”, – напісала Бондарава ў сваім Telegram-канале. 

Вользе Бондаравай 39 гадоў. Яна прыцягвалася да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці – за кантрабанду цыгарэт у Польшчу. Праходзіла пацярпелай па справе Васіля Пільца і Вадзіма Плаўскага. Здымала на відэа паразвешваныя ў Гродна стужкі, налепкі і сцягі, аб чым распавядала ў Telegram-канале.

Актывістка лічыць, што тэму, дзе гаворыцца пра “ніхто нікому нічога не павінен” трэба выключыць з праграмы. Меркаваннем Бондаравай,  гэту фармулёўку можна трактаваць як любую “неаліберальную брыдоту, якую на захадзе называюць “нормай””. 

“Заклікаю Міністэрства адукацыі пераглядзець пералік і напаўненне тэм і прадставіць на грамадскае абмеркаванне новы варыянт ЮНІСЕФаўскай ініцыятывы для беларускіх дзяцей”, – падсумавала Бондарава.

Што адказалі ў Міністэрстве адукацыі

У Міністэрстве адукацыі лічаць, што факультатыў накіраваны на фарміраванне такіх жыццёвых навыкаў, як камунікацыя, выказванне пачуццяў, вядзенне перамоваў, эмпатыі, магчымасці слухаць і інш. Акрамя гэтага, факультатыў павінен сфарміраваць у школьнікаў навыкі адказных паводзінаў, якія накіраваны на захаванне жыцця і здароўя.

Таксама ў міністэрстве звярнулі ўвагу, што ў Беларусі не забаронена дзейнасць Прадстаўніцтва Дзіцячага фонда ААН (ЮНІСЕФ), які на думку Бондаравай, “топіць за аднаполыя сем’і”. 

Чытайце таксама: