На аўкцыён выставілі незавершаныя не закансерваваныя тэнісныя корты па вул. Палявая, 15/1 і права арэнды самога ўчастка плошчай 0,4261 га.

Паводле ўмоваў аўкцыёна, нерухомасць можна рэканструяваць пад аб’ект спартыўнага прызначэння. Пераможца павінен будзе звярнуцца ў Гродзенскі гарвыканкам па дазвол на праектныя і пошукавыя працы і будаўніцтва тэнісных кортаў.

На продаж выставілі:

  • незавершаныя і не закансерваваныя тэнісныя корты (2821,8 кв. м),
  • бетонную пляцоўку (2738,1 кв. м),
  • трыбуну (83,7 кв. м),
  • бетонную агароджу (0,50×20,80 і 2,00×89,00 м). Графіці, якія яе ўпрыгожваюць шмат гадоў, пакупнік атрымае бонусам.

Пачатковы кошт за ўсё, разам з правам арэнды надзела на 50 гадоў, — 218 950 руб. Гэта 86,5 тысяч долараў. Зараз пляцоўкай валодае дзяржава — Гродзенскі гарадскі фізкультурна-спартыўны клуб.

На ўчастку ёсць абмежаванні. Ён трапляе ў водаахоўную зону ракі і ў зону аховы матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў (гістарычны цэнтр Гродна). Распрацаваць праектную дакументацыю пакупнік павінен будзе за год, увесці нерухомасць у эксплуатацыю — не пазней, чым праз тры гады пасля пакупкі.

Аўкцыён прызначылі на 12 кастрычніка. Апошні дзень падачы заявак на ўдзел — 6 кастрычніка да 16.00. Арганізатар таргоў - камітэт «Гроднааблмаёмасць».

теннисные корты коложский
Фота: Яндекс.Карты

Участак каля «гродзенскай Рублёўкі»

Тэрыторыя каля Каложскага парку лічыцца адным з самых дарагіх і прэстыжных раёнаў катэджнай забудовы. Неафіцыйна яе называюць"гродзенскай Рублёўкай" за выгоднае размяшчэнне і кошт надзелаў. Апошні даступны надзел у 10 сотак там купілі ў жніўні 2022 года за 167,7 тысяч рублёў. Ён размешчаны як раз каля недабудаваных кортаў.

Вельмі доўгае будаўніцтва

Будаваць кортаў у гэтым месцы пачалі яшчэ ў 2010 годзе. Па плане, яны павінны былі стаць першым прыватным спартыўным аб’ектам у Гродне. Таксама тут хацелі пабудаваць кавярню. Калі верыць фатаграфіям «Яндекс.Карт» і Гродзенскага форума, пляцоўка было цалкам закінута ўжо ў 2011−2012 гадах.

Потым нейкі час выкарыстоўвалі пляцоўку для гонак на картынгах. Апошнія гады яна пустуе. У сакавіку 2022 года на ацэнку кошту недабудаваных тэнісных кортаў планавалі накіраваць 1 тысячу рублёў, а пасля ацэнкі - выставіць на продаж.

Чытайце таксама: