Супрацоўніца «Еўраопта» у Ашмянах прысвоіла больш за 33 тыс. рублёў, каб «укласці» грошы ў крыптавалюту. Жанчыну асудзілі на 3,6 гадоў зняволення, паведаміў Вярхоўны суд Беларусі.

Жанчына працавала ў аддзеле паштовай сувязі «Інтэрнэт-крама Еўраопт». За месяц жанчына прысвоіла 33 663 рублі 21 капейку. Яе прызналі вінаватай ў прычыненні матэрыяльнай шкоды і асудзілі на 3,6 гадоў калоніі і штрафу ў 100 базавых велячынь (3200 рублёў). Акрамя гэтага жанчына павінна будзе выплаціць кампаніі матэрыяльную шкоду — 33 663 рублі 21 капейку.
Навошта жанчына прысвоіла сабе грошы
Супрацоўніца «Еўраопта» планавала ўкласці прысвоіныя грошы ў крыптавалюту. Яна верыла, што ў яе атрымаецца абагаціцца, а розніцу заробка кампенсаваць і пакласці назад.
Чытайце таксама: «Гродно Азот» хочет ввести на заводе криптовалюту. Эксперт: это неуклюжая попытка обойти санкции