Правілы пракоўкі каля школ зменяць у Гродне. Новая сістэма будзе працаваь па прынцыпе: прывёз – высадзіў – з’ехаў. Калі эксперымент будзе паспяховым, то такія правілы пакінуць, паведаміў тэлеканал “Гродно Плюс”.
Дзе можна высадзіць дзіцё наўпрост каля школы
У жніўні 2021 года пляцоўку для высадкі дзяцей стварылі каля сярэдняй школы №11 [вул.Белуша – Hrodna.life]. Гэта была першая падобная пляцоўка ў Гродне. Дзякуючы ёй бацькі, якія прывозяць дзяцей, не спыняюцца на праезнай частцы, а таксама не паркуюцца на стаянках каля бліжэйшых дамоў.

Зараз такую пляцоўку стварюць каля гімназіі №9 [вул.Пестрака – Hrodna.life]. Там вузкая праезная частка, на якой паркуюцца таксама мясцовыя жыхары.

Дзе яшчэ зменяць правілы руху
Правілы паркоўкі зменяць каля гімназіі №10 на вуліцы Дзяржынскага. Там абмяжуюць час знаходжання аўтамабіля на паркоўцы жа неабходнага мінімуму: прывёз дзіцяці – высадзіў – з’ехаў.
Гэтыя змены таксама эксперэментальныя. Калі ўсё пройдзе паспяхова, новаўвядзенне пакінуць.


