На Савецкай узводзяць новы будынак Сямашкі. Працы пачалі без археалагічнага нагляду

На выкупленым год таму участку справа ад палаца Мураўёва пачалі ўзводзіць новы будынак. Пакуль археалагічнага нагляду на будоўлі няма, але будаўнічая тэхніка ўжо працуе.

Цяжкая будаўнічая тэхніка кубаметрамі вывозіць нявывучаны пласт зямлі, звяртае ўвагу канал Urban Hrodna са спасылкай на гісторыка Мечыслава Супрона.

Фота: Urban Hrodna

«Калі капнуць глыбей і з’явіцца культурны пласт, але працы працягнуцца з экскаватарам — будзе ўжо парушэнне закона. Участак знаходзіцца на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці „Гістарычны цэнтр Гродна“ і ўваходзіць у зону аховы культурнага слоя».

У зямлі ў тым месцы знаходзяцца мураваныя падвалы, знойдзеныя ў 2000-х гг. пры пракладцы камунікацый. Да таго ж, былая плошча Рынак (цяпер Савецкая) — унікальнае гістарычнае месца, якое патрабуе асаблівага археалагічнага нагляду, мяркуе Супрон.

Што будуюць на Савецкай

У ліпені 2022 года ўчастак выкупіў Станіслаў Сямашка, уласнік двух суседніх будынкаў. Па ўмовах аўкцыёну тут мусіць з’явіцца аб’ект грамадскага прызначэння. Будынак мусіць быць 2-павярховы з мансардай. Неабходна ўлічыць знешні выгляд і канфігурацыю страчанай забудовы, якая тут была раней.

Схема выкупленага надзела
Праект новага будынка на Савецкай

Праект будучага будынка размясцілі на банерах на плоце вакол будаўнічай пляцоўкі. Левая частка новага будынка, якая выходзіць на Савецкую, будзе знешне падобнай да страчанага аб’ёма канца XIX ст. Правая, насупраць турмы, будзе з элементамі «мадэрна», панарамнымі вокнамі і часткова празрыстым дахам.

А так выглядаў першы варыянт праекта будынка — у стылі суседняга спрэчнага палаца-новабуда на Калючынскай

Першы варыянт праекту не ўхваліў Мінкульт, яго адправілі на дапрацоўку.

Памеры надзела і будынка не супадаюць

Ёсць істотны нюанс — дом Лапіна, які стаяў на гэтым месцы ў кан. ХIХ века (моцна перабудаваная камяніца Вольмера 1783 г. пабудовы), быў амаль удвая большым за прададзены пад будоўлю ўчастак. На гэта звярнуў увагу гродзенскі краязнаўца Мечыслаў Супрон.

Камяніцы Вольмера (чырвоны колер) і Валовіча (сіні колер) канца XVIII ст. пасля пажару 1885 г. былі перабудаваны і ўключаны ў адзін вялікі аб’ём з надбудовай другога паверха (жоўты колер). Аўтар выявы — Мечыслаў Супрон

У 2021 г. гродзенскі гісторык Алесь Хацько знайшоў у Інстытуце мастацтва Польскай акадэміі навук малюнак і план дома купца Лапіна за 1873 г. На ім бачна частка будынка, якая прымыкала да дома Мураўёва. Будынак мае рысы барока (абрамленне вокнаў, высокі чатырохсхільны дах) і класіцызму (франтон над цэнтральнай часткай, калоны пры ўваходзе).

Знойдзеная ў 2021 г. выява. Крыніца: supron-licvin.livejournal.com

З улікам гэтага, новабуд на Савецкай мусіў бы выглядаць па-іншаму:

Чытайце таксама: Глядзіце, якім будзе Гродна праз 1000 гадоў. Мы запыталі ў нейрасеткі і атрымалі малюнкі ў адказ

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025