Планавы рамонт асноўнага абсталявання адбываецца на Гродзенскай гідраэлектрастанцыі. Там рамантуюць гідраагрэгаты. Іх рамонт адбываецца раз у 10 гадоў, паведаміла БелТА.

Усяго на Гродзенскай ГЭС пяць гідраагрэгатаў. З улікам расходу вады працуюць толькі два. Яшчэ адзін армантуюць, а два ў рэзерве. У 2021 годзе адбыўся рамонт гідраагрэгата №1. Зараз рамантуюць гідраагрэгат №2, у 2023 годзе запланаваны рамонт агрэгатаў №3, №4 і №5.
Што мадэрнізуюць
Падчас рамонту мадэрнізуюць элементы вала турбіны. Такі рамонт адбываецца раз у 10 гадоў. Мэта – забяспечыць эфектыўнасць і працаздольнасць абсталявання.

У верасні Гродзенскай ГЭС споўнілася 10 гадоў
Гродзенскую ГЭС адкрылі ў верасні 2012 года. На яе будаўніцтва выдаткавалі прыкладна $118 млн. За 10 гадоў працы на ёй выпрацавана 800 млн кВт.г. У перспектыве станцыя павінна працаваць на працягу 100 гадаў.



