Фота ілюстрацыйнае: iStock
Краіны Балтыі дасягнулі пагаднення аб істотным абмежаванні (за некаторымі выключэннямі) перасячэння межаў грамадзянамі Расійскай Федэрацыі, якія маюць шэнгенскія візы. Пра гэта паведаміў ў Twitter кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс. Гаворкі пра беларусаў цяпер не ідзе.
Рашэнні будуць прымацца ўрадамі краін у адпаведнасці з нацыянальнымі працэдурамі, яны ўступяць у сілу адначасова, удакладніў Эдгарс Рынкевічс. Выключэнні зробяць для кіроўцаў фур, дыпламатаў і грамадзян, якія ўязджаюць па сямейных і гуманітарных прычынах, піша «Медуза». Рашэнне можа ўступіць у сілу з 15 верасня, паведамляе «Зеркало».
Грамадзянаў Беларусі гэта рашэнне на дадзены момант не тычыцца. Паведамленні пра гэта некаторых СМІ, напрыклад ТАСС, — памылковыя.
Раней паведамлялі аб магчымасці прыпынення спрошчанага візавага рэжыму паміж краінамі Еўразьвязу і Расіяй і Беларуссю праз агрэсію Расіі ва Украіне і яе падтрымку беларускай уладай. У выпадку прыпынення спрошчанага рэжыму кароткатэрміновыя візы ў Еўропу могуць падаражэць удвая, а сама працэдура яшчэ больш ускладніцца. Такое рашэнне называлі кампрамісам для дзяржаў-чальцоў Еўрасаюза, якія выступаюць за поўную забарону выдачы візаў грамадзянам Расіі і Беларусі і тых, хто не падтрымлівае гэтую ідэю.
На гэты момант з дакументаў аб скасаванні спрошчанага візавага рэжыму і візавых абмежаваннях выключана згадка беларусаў, напісаў 6 верасня ў Facebook Францішак Вячорка.
На дадзены момант такія абмежаванні дзейнічаюць для афіцыйных асоб. З лістапада 2021 года з-за «мігранцкага» крызісу беларускіх чыноўнікаў абавязалі падаваць дадатковыя дакументы і абгрунтаванні для паездак у Еўрасаюз. Кошт візавага збору для іх паднялі з 35 да 70 еўра.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…