Навіны

Фігуранта «справы Аўтуховіча» перавялі пад хатні арышт. Але ён папрасіў узяць яго пад варту

Абвінавачанага па справе Аўтуховіча Антона Мельхера перавялі пад хатні арышт. На судзе Мельхер папрасіўся назад пад варту праз умовы ўтрымання. Пра гэта распавяла дачка Мікалая Аўтуховіча ў Instagram.

«Тэрмін утрымання пад вартай выйшаў, таму яго пасялілі ў інтэрнаце без дзвярэй, насупраць жывуць амапаўцы… Антону Мельхеру знялі абвінавачванне ў тэрарызме ў 2021 годзе і пакінулі фігурантам «справы карагодаў», — напісала 2 верасня дачка Мікалая Аўтуховіча.

28-гадовага Антона Мельхера абвінавачваюць паводле арт. 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Яго затрымалі 8 снежня 2020 разам з маці Ірынай Мельхер. Першапачаткова яму інкрымінавалі арт. 289 КК «Акт тэрарызму», але яго знялі.

Мельхер падаў у судзе хадайніцтва па змяненні меры стрымання, паколькі ў камеры ўмовы былі лепшымі, чым у інтэрнаце. «Там няма дзвярэй у пакоі, насупраць за ім назіраюць супрацоўнікі органаў. Вокны нельга адкрываць у памяшканняў, няма пасцельных бялізны і посуду», — напісала дачка Аўтуховіча.

Суддзя адхіліў хадайніцтва і прапанаваў Антону купіць сабе неабходныя бытавыя рэчы.

Фігуранты справы Ірына Мельхер, Уладзімір Гундар і Мікалай Аўтуховіч пракаментавалі рашэнне суддзі — іх выдалілі з залы пасяджэнняў.

Чытайце таксама: Збіццё, агаворы, катаванні і ціск. 10 фактаў пра справу Аўтуховіча, якія мы даведаліся толькі ў залі суда

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025