Бярозавыя крыжы паставілі на месцы разбураных могілак у вёсцы Сурканты (Воранаўскі раён). Акрамя гэтага там з’явіліся знічкі і бела-чырвоныя стужкі, паведаміў Glosznadniemna.pl. Хто ўсталяваў бярозавыя крыжы і ўшанаваў разбураныя могілкі - невядома.
Невядомыя разбурылі і зраўнялі з зямлёй могілкі жаўнераў Арміі Краёвай раніцай 25 жніўня 2022 года. Па словах відавочцаў, разбурэнне могілак нагадвала спецаперацыю — усе пад’езды да месца былі заблакаваны невядомымі. Мясцовых жыхароў, якія абураліся і спрабавалі фатаграфаваць тое, што адбываецца, палохалі зняволеннем.
Сурканты — невялікая вёска паблізу Пелясы, дзе нядаўна закрылі літоўскую школу, у 20 км ад Ліды. Жыхароў у Суркантах практычна не засталося. На могілках пахаваныя байцы Аріміі Краёвай, якія змагаліся з часткамі НКУС у жніўні 1944 годзе. Тады ў баі загінулі 18 вайскоўцаў, у тым ліку шэсць афіцэраў.
Пахаванне размешчана па-за могілкамі, у полі, каля магіл паўстанцаў 1863 года. Мясцовыя жыхары тады апасаліся рэпрэсій ад савецкай улады. Тым не менш пазней яны не дапусцілі, каб калгас заараў магілы.
8 верасня 1991 года там адкрылі вайсковыя магілкі польскіх жаўнераў. Надпіс на крыжы зроблены па-польску, але беларускія ўлады не давзолілі напісаць, супраць каго ваявалі забітыя.
Руйнаванні помнікаў і пахаванняў польскіх жаўнераў пачалося летам 2022 года. У Суркантах не першы выпадак разбурэння пахаванняў польскіх вайскоўцаў у Беларусі. Сёлета могілкі жаўнераў польскай Арміі Краёвай былі знесеныя ў Качычах, Ваўкавыску, Мікулішках, Стрыеўцы і іншых месцах Гродзенскай вобласці.
Чытайце таксама: У Стрыеўцы зруйнавалі помнік загінулым польскім жаўнерам. Гэта ўжо пяты выпадак у Гродзенскай вобласці
Палякі асудзілі кампанію па знішчэнні помнікаў
У Польшчы асудзілі кампанію па знішчэнні слядоў польскасці ў Беларусі. Афіцыйная заява польскага Міністэрства замежных спраў з’явілася на сайце ведамства 6 ліпеня. Яна з’явілася пасля ў сувязі са знішчэннем пахавання салдат Арміі Краёвай у вёсцы Мікулішкі Ашмянскага раёна. МЗС Беларусі паведаміла ў адказ, што ў гэтым населеным пункце «воінскіх пахаванняў і пахаванняў замежных вайскоўцаў не зарэгістравана» і законнасць «работ па ўладкаванні тэрыторыі» ў дадзеным месцы была пацверджана Генпракуратурай пасля атрымання дадзеных, што чалавечыя парэшткі там адсутнічаюць.
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…
На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…