Колькасць аўтамабіляў у чарзе на беларуска-польскай мяжы паменшылася. 31 жніўня ў пункце пропуска «Бераставіца» выезду ў Польшчу чакала больш за 50 аўтамабіляў. Пры гэтым 30 жніўня у той жа чарзе было больш за 600 аўто, таксама больш за 50 па платнай броні, паведаміў Sputnik.

Чарга на беларуска-польскай мяжы зменшылася ў 10 разоў. Колькі аўто зараз чакаюць выезду?
Чарга фураў. Ілюстрацыйнае фота.

Прычынай памяншэння чаргі кіроўцы называюць больш актыўную працу польскага боку. Таксама на гэта паўплывала тое, што часта аўтамабіляў з’ехала ў іншыя пункты пропуску альбо людзі адмовіліся ад паездак.

Зараз час чакання ў жывой электроннай чарзе — некалькі гадзін. Па платнай броні, якая дае прыярытэт у чарзе, машыны едуць без чакання. Яшчэ нядаўна час чакання даходзіў да дзясятак гадзін.

Што адбывалася на мяжы у канцы жніўня

У пункце пропуска «Бераставіца» 29 жніўня скапілася 20 аўтобусаў. У жывой чарзе чакалі праезду 1800 легкавых аўтамабіляў, яшчэ 358 мелі аплочанае браніраванне. Ноччу з 28 на 29 жніўня польскі бок увогуле перастаў прымаць машыны.

Чаc чакання 23 жніўня складаў не менш за двое сутак. 26 жніўня час павялічыўся амаль да 100 гадзінаў. 27 і 28 жніўя легкавыя аўтамілі чакалі 113 гадзінаў. Колькасць аўтамабіляў у платнай чарзе дасягала 100, а час чакання быў 10−12 гадзінаў.

Чытайце таксама: