Сёлета ў верасні не будуць, як звычайна, адключаць ваду на дадатковыя тры дні. Плануюцца адключэнні на адзін дзень у асобных групах дамоў для падлучэння новай цеплавой сеткі пасля яе рэканструкцыі або рамонту.
Зараз рэканструкцыя цепласетак ідзе на вуліцах Паповіча, БЛК, Парыжскай камуны, Томіна, Фамічова і Белыя Росы, расказалі на «Гродно Плюс».
Раней у верасні адключалі гарачую ваду на тры дні ў тым ліку і ў дзіцячых садках і школах. Гэта рабілі для планавых выпрабаванняў трубаправодаў на цеплавыя і гідраўлічныя страты. Сёлета такое адключэнне ўжо правялі ў траўні да пачатку рамонтаў цепласетак.
У 2022 годзе ў Гродне збіраюцца памяняць 20,5 км цеплавых сетак. На цяперашні момант з іх заменена ўжо 20 км, распавёў дырэктар філіяла «Гродзенскія цеплавыя сеткі» Генадзь Купраш. Сёлета летнія адключэнні гарачай вады доўжыліся менш за запланаваныя два тыдні: у першых дзвюх зонах планавыя работы скончылі за 8 дзён, у трэцяй зоне — за 9 дзён, у Занёманскай частцы горада — за 10 дзён. Уключыць ваду раней дапамагае вялікі аб’ём планавай перакладкі цепласетак, праца ў няўчасны час і ў выхадныя і сумеснае з гарвыканкамам складанне графікаў «Гроднаэнерга».
Чытайце таксама: