Маковое поле под Лидой. Фото из соцсетей, источник: lidanews.by
Макавага поля за 10 км ад Ліды, куды беларусы з розных гарадоў прыязджалі па прыгожыя фота, больш няма. Пасля экспертызы высветлілася, што мак, які расце на 106 га, утрымлівае наркатычнае рэчыва. Поле знішчылі, а зямлю канфіскавалі ва ўладальніка.
Поле з макамі каля вёскі Малое Ольжава належала мясцоваму фермеру. Яго далі яму для вырошчвання азімага рапсу. Фермер і пасеяў на ім рапс, але пустазелле-мак другі сезон запар цалкам яго заглушаў. Пасля наплыву аматараў фотасесій прадпрымальнік нават звярнуўся да праваахоўнікаў, каб тыя дапамаглі з аховай поля, пісала «Лідская газета». Міліцыя ж узяла ўзоры маку на хімічную экспертызу на наяўнасць у ім забароненых рэчываў.
Пра знішчэнне знакамітага поля паведаміла раённая газета «Принеманские вести» са спасылкай на прэс-службу Лідскага РАУС.
Фермер атрымаў ад міліцыі прадпісанне скасіць поле, але марудзіў. Экспертыза ж пацвердзіла ў кветках з гэтага поля небяспечнае наркатычнае рэчыва — макавую саломку. Адразу пасля атрымання вынікаў уся плантацыя была знішчана. Зямельны надзел у фермера канфіскавалі за несвоечасовае выкананне прадпісання і ігнараванне патрабаванняў міліцыі.
Чытайце таксама:
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…