Навіны

Пастаўкі - з Кітая замест Еўропы, лагістыка ўскладнілася. Як Гродзенскі механічны завод працуе пад санкцыямі

Гродзенскі механічны завод трапіў пад еўрапейскія санкцыі з 2021 года — разам з холдынгам «БЕЛАЎТАМАЗ». У выніку пастаўка асобных відаў камплектуючых і сыравіны, якія неабходныя для вытворчасці ў тым ліку унікальнай прадукцыі, апынулася пад забаронай. Як завод працуе паўтара года, яны распавялі «Гродзенскай праўдзе».

Што зрабілі на прадпрыемстве?

Да ўвядзення санкцый часткова матэрыялы і камплектуючыя для вытворчасці закуплялі ў еўрапейскіх вытворцаў - у Польшчы, Германіі, распавёў галоўны інжынер «Гродзенскі механічны завод» Яўген Федзюковіч. Пасля ўвядзення санкцый па некаторых камплектуючых выбралі расійскіх і кітайскіх вытворцаў замест еўрапейскіх. Пастаўкі ідуць праз Расію. Павялічыліся лагістычны ланцужок і тэрміны паставак. Гэта загадзя ўлічваюць.

Гродзенскі механічны завод працуе больш за 30 гадоў. Тут вырабляюць аўтамабільныя і іншыя маторныя транспартныя сродкі, прычэпы і паўпрычэпы, машыны і абсталяванне для здабычы карысных выкапняў і будаўніцтва, металічныя цыстэрны, рэзервуары і кантэйнеры, пластмасавыя вырабы. Прасцей кажучы, малакавозы, бензавозы — спецтэхніку для перавозкі небяспечных грузаў і нафтапрадуктаў, перавозкі харчовых і тэхнічных вадкасцяў, і іншыя вырабы з металу.

Зарплата вырасла

 — За першае паўгоддзе гэтага года ў нас выкананы ўсе паказчыкі. Тэмп росту аб’ёмаў вытворчасці прамысловай прадукцыі - 127,4% да ўзроўню 2021 года. Сярэдняя зарплата па прадпрыемству за студзень-чэрвень 2022-га павялічылася на 35,3% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. <…> Калі б былі прастоі, то і заробак, адпаведна, адставаў б, а не павялічваўся, — расказала начальнік планава-эканамічнага аддзела завода Вольга Каласоўская.

50% прадукцыі за мяжу

Больш за палову выпускаемай прадукцыі пастаўляецца на экспарт, у асноўным у — Расію. Прадукцыю пастаўлялі ў Анголу, Гвінею, Казахстан, Украіну, Літву, Венесуэлу, Судан, Эфіопію, Цэнтральнаафрыканскую Рэспубліку.

 — У Еўропу адгружалася нязначная частка прадукцыі, таму аб’ёмы экспарту ў нас засталіся практычна на ранейшым узроўні, мы заўсёды пастаўлялі больш за 50% за мяжу, — распавёў інжынер Яўген Федзюковіч. — Напрыклад, нашы надбудовы на базе шасі БелАЗ у поўным аб’ёме ідуць на экспарт, да канца года ў нас ужо сфармаваныя замовы.

Год таму: чатырохдзёнка, паніжэнне зарплаты

Кіраўніцтва ў сваю чаргу імкнецца стварыць камфортныя ўмовы для працуючых, клапоціцца аб іх дабрабыце, знаходзіць магчымасці для стымулявання, распавялі на прадпрыемстве.

Год таму Hrodna.life распавёў аб сітуацыі на заводзе. У сакавіку 2021 года работнікі Гродзенскага механічнага завода перайшлі на чатырохдзённы працоўны тыдзень з паніжэннем зарплаты. У лютым завод абвясціў аб адсутнасці заказаў. Дырэктар прадпрыемства Сяргей Івароўскі казаў, што не хоча скарачаць людзей і ідзе на аптымальныя меры.

Скардзіліся супрацоўнікі і на ўмовы працы: тэмпература ў зімовы сезон у цэхах складае ад 2+ да 8 + градусаў. Са слоў работніка, няма сродкаў, каб уцяпліць цэхі, як і на абнаўленне абсталявання.

Апошнія запісы

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025