Каля 70 выкладчыкаў і супрацоўнікаў ліцэя зараз шукаюць працу. Дзяржаўны будаўнічы прафесійны ліцэй, дзе яны працавалі, закрылі. Гэта была адзіная установа прафесійна-тэхнічнай адукацыі ў раёне. Прычынаю закрыцця называюць недахоп навучэнцаў.

Пра закрыццё ўстановы ў Карэлічах, ў сакавіку 2022 года, паведаміла газета «Новая жыццё». Зараз сайт установы не працуе.

У Карэлічах закрылі будаўнічы ліцэй. Гэта была адзіная ўстанова прафесійна-тэхнічнай адукацыі ў раёне
Дзяржаўны будаўнічы прафесійны ліцэй. Крыніца: korelichi.by

Якіх спецыялістаў рыхтавалі ў ліцэі

Будаўнічы лІцэй у Карэлічах рыхтаваў маляроў, муляроў-мантажнікаў, цэсляроў, машыністаў кранаў і зваршчыкаў. Навучальная установа адкрылася ў 1976 годзе. За 46 гадоў з ліцэя выпусцілі больш за пяць тысяч спецыялістаў.

Летась набралі 75 першакурснікаў.

У Навагрудку ліцэй рэарганізуюць у каледж

З пачаткам навучальнагага 2022/2023 года Навагрудскі дзяржаўны сяльхозгаспадарчы прафесийны ліцэй рэарганізуюць у каледж. З-за закрыцця ліцэя ў Карэлічах у Навагрудку пачнуць набіраць навучэнцаў па спецыяльнасці «кранаўшчык». Раней спецыялістаў па такім накірунку рыхтавалі ў Карэлічах.

Якія яшчэ навучальныя ўстановы Гродзенскай вобласці спыняць працу ў 2022/23 навучальным годзе

У вёсцы Пеляса Воранаўскага раёна закрыюць Літоўскую школу. Афіцыйная прычына — парушэнні, якія ствараюць пагрозу жыццю і здароўю навучэнцаў і педагогаў. Раней гэтую школу хацелі русіфікаваць у межах ліквідацыі школьніцтва на мовах нацыянальных меншасцяў.

Чытайце таксама: «Парушэнне двухбаковых дамоўленасцяў». У літоўскіх школах Гродзенскай вобласці прыбіраюць літоўскую мову навучання