Двум тралейбусам і аўтобусам падоўжаць маршруты. Калі гэта адбудзецца і як яны будуць курсіраваць

У Гродне зменяць маршруты аўтобусаў № 24 і № 43, а таксама тралейбусаў № 6 і № 23. Пра гэта паведаміў тэлеканал «Гродно Плюс».

Тралейбус у Гродне. Фота: Hrodna.life

Як паедзе аўтобус № 24

Маршур аўтобуса № 24 «Забалаць — Гарадская клінічная больніца № 3» зменяць з 25 жніўня 2022 года. Аўтобус будзе курсіраваць па маршруце: прыпынак «Забалаць» — вул.Старамалышчанская — вул. Валянціны Макаравай — вул. Віктара Глухава — вул. Белыя Росы і далей па сваім маршруце без зменаў і назад у тым жа накірунку.

Як паедзе аўтобус № 43

Маршрут аўтобуса № 43 «Альшанка — Плошча Дзекабрыстаў» заменяць на «Грандзічы-3 — вуліца Брыкеля» з 1 верасня 2022 года.

Ён будзе курсіраваць па маршруце: прыпынак «Грандзічы-3» — праспект Аляксандра Курловіча — вул. Старамалышчанская — вул. Валянціны Макаравай — вул. Віктара Саяпіна — вул. Асфальтная — вул. Віктара Глухава — вул. Белыя Росы — вул. Ліможа — вул. Брыкеля — прыпынак «Вуліца Брыкеля». Назад аўтобус будзе рухацца ў тым жа накірунку.

Як паедзе тралейбус № 6

Тралейбус № 6 «Хімвалакно — Дзевятоўка» з 1 верасня будзе рухацца па маршруце «Жыллёвы комплекс Каўбасіно — Дзевятока».

Ён будзе курсіраваць: прыпынак «Жыллёвы комплекс «Каўбасіно» — вул. Суворава — вул. Маслакова — вул. Славінскага і далей па сваім маршруце без зменаў. Назад у тым жа накірунку.

Як паедзе тралейбус № 23

З 1 верасня 2022 года тралейбус № 23 «Вуліца Адэльская — Вуліца Саяпіна» працягнуць да прыпынка «Грандзічы-3».

Ён будзе курсіраваць: прыпынак «Вуліца Адэльская» — вул. Віктара Глухава без зменаў, далей вул. Валянціны Макаравай — вул. Старамалышчанская — праспект Аляксандра Курловіча — прыпынак «Грандзічы-3». Назад у тым жа накірунку.

Чытайце таксама: Да TRINITI зараз можна даехаць дармова. Але толькі ўвечары

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025