У Гродне зменяць маршруты аўтобусаў №24 і №43, а таксама тралейбусаў №6 і №23. Пра гэта паведаміў тэлеканал “Гродно Плюс”.

Як паедзе аўтобус №24
Маршур аўтобуса №24 “Забалаць – Гарадская клінічная больніца №3” зменяць з 25 жніўня 2022 года. Аўтобус будзе курсіраваць па маршруце: прыпынак “Забалаць” – вул.Старамалышчанская – вул. Валянціны Макаравай – вул. Віктара Глухава – вул. Белыя Росы і далей па сваім маршруце без зменаў і назад у тым жа накірунку.
Як паедзе аўтобус №43
Маршрут аўтобуса №43 “Альшанка – Плошча Дзекабрыстаў” заменяць на “Грандзічы-3 – вуліца Брыкеля” з 1 верасня 2022 года.
Ён будзе курсіраваць па маршруце: прыпынак “Грандзічы-3” – праспект Аляксандра Курловіча – вул. Старамалышчанская – вул. Валянціны Макаравай – вул. Віктара Саяпіна – вул. Асфальтная – вул. Віктара Глухава – вул. Белыя Росы – вул. Ліможа – вул. Брыкеля – прыпынак “Вуліца Брыкеля”. Назад аўтобус будзе рухацца ў тым жа накірунку.
Як паедзе тралейбус №6
Тралейбус №6 “Хімвалакно – Дзевятоўка” з 1 верасня будзе рухацца па маршруце “Жыллёвы комплекс Каўбасіно – Дзевятока”.
Ён будзе курсіраваць: прыпынак “Жыллёвы комплекс “Каўбасіно” – вул. Суворава – вул. Маслакова – вул. Славінскага і далей па сваім маршруце без зменаў. Назад у тым жа накірунку.
Як паедзе тралейбус №23
З 1 верасня 2022 года тралейбус №23 “Вуліца Адэльская – Вуліца Саяпіна” працягнуць да прыпынка “Грандзічы-3”.
Ён будзе курсіраваць: прыпынак “Вуліца Адэльская” – вул. Віктара Глухава без зменаў, далей вул. Валянціны Макаравай – вул. Старамалышчанская – праспект Аляксандра Курловіча – прыпынак “Грандзічы-3”. Назад у тым жа накірунку.
Чытайце таксама: Да TRINITI зараз можна даехаць дармова. Але толькі ўвечары


