Ілюстрацыйнае фота з адкрытых крыніц
У канале пад назвай «Поступи по совести» посцяць дадзеныя людзей, іх нікнэйм і скрыншоты паведамленняў. Ім прапануюць прыйсці ў ГУБАЗ для прафілактычнай гутаркі і выдаліць усе свае каментары. Стваральнікі канала сцвярджаюць, што пасля гэтага іх адпусцяць.
Раней гродзенцы, дадзеныя якіх злівае канал, не затрымліваліся і не прыцягваліся да адказнасці.
«Мы, група актывістаў з Гродна, якім не абыякавы лёс горада і наша грамадзянская пазіцыя накіравана на ўмацаванне законнасці і правапарадку ў горадзе. Было прынята рашэнне дапамагчы сілавікам з Гродзенскага ГУБАЗа і намі праведзены деанон гродзенскіх БЧБ памыйніц ў Telegram», — распавялі стваральнікі канала (пунктуацыя арыгіналу захавана).
На 19 жніўня там апублікавалі дадзеныя чатырох чалавек. Стваральнікам таксама можна даслаць інфармацыю ў чат-бот. У канала пакуль 20 падпісчыкаў. Яго рэкламуе канал «Пульс Гродно», які публікуе відэа з затрыманнямі па «палітычных» матывах.
Ці скарысталіся «прапановай» дэананімізаваныя, невядома.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…