Візуалізацыя новага кафэ на Дзевятоўцы. Распрацоўшчык праекта: ТАА АС Груп Праект | ASGP Architects
Кафэ з двума заламі агулам на 90 чалавек з’явіцца на скрыжаванні Дзяржынскага і Курчатава. У жніўні-верасні 2022 г. пройдуць грамадскія абмеркаванні праекта, заўважыў канал пра гарадскую прастору Urban Hrodna.
Паводле праекту гэта мае быць аднапавярховы будынак вышынёй да 4,9 м і плошчай каля 700 кв.м. Усярэдзіне кафэ будзе дзяліцца на дзве абедзеныя залы: на 55 і 40 чалавек. Побач паўстане 19 парковачных месцаў, у тым ліку адно для людзей з інваліднасцю.
Уздоўж фасадаў з боку Дзяржынскага і Курчатава забудоўшчык плануе стварыць прагулачныя зоны з месцамі для летняй мэблі.
Забудоўшчык — мінская фірма «Сатурн209». Яна набыла ўчастак на Дзевятоўцы 15 сакавіка 2022 года за 41,4 тыс. рублёў. Мінскія прадпрымальнікі былі адзінымі ўдзельнікамі аўкцыёну.
Праект будынка распрацавала мінская архітэктурная майстэрня ASGP (АС Груп Праект).
Чытайце таксама: На Альшанцы пабудуюць стыльны гандлёвы цэнтр: з пілатэсам, аптэкай і салонам прыгажосці
Грамадскія абмеркаванні праекта пройдуць з 27 жніўня 2022 г. да 21 верасня 2022 г.
Праект можна пабачыць на сайце гарвыканкама або з 27 жніўня па 11 верасня ў вестыбюлі будынку Упраўлення будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва гарвыканкама на плошчы Тызенгаўза, 3 з 8.00 да 17.00 (абед з 13.00 да 14.00).
Гродзенцы могуць дасылаць заўвагі і прапановы з 27 жніўня да 21 верасня на адрасы:
Абавязкова трэба паставіць пазнаку «Грамадскае абмеркаванне».
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…