На «Гродна Азот» прыдумалі, як абараніцца ад мабільнага выпраменьвання

У будынку заводакіраўніцтва «Гродна Азот» уладкавалі рэлакс-зону. У фае ўсталявалі палатку з вугляроднай тканіны — CarbonBOX. Яна павінна ізаляваць чалавека ўнутры ад электрамагнітнага выпраменьвання і такім чынам аказваць лячэбны эфект, піша «Гродзенскі хімік».

Палатно з 99% вугляроду вырабілі на ААТ «СветлагорскХімвалакно». У замкнёным контуры яно стварае прастору, абароненую ад электрамагнітных палёў мабільных тэлефонаў, манітораў і рознага абсталявання. Унутры застаецца толькі «ўнутранае выпраменьванне чалавека», удакладняе выданне. Такім чынам можна дасягнуць лячэбнага эфекту. Чалавек расслабляецца, супакойваецца, у яго памяншаецца галаўны боль і аднаўляецца імунная сістэма.

Carbon BOX усталяваны каля актавай залы на першым паверсе адміністрацыйнага корпуса. Скарыстацца ім можа любы чалавек. Рэкамендаваны час знаходжання ў намёце — 20−30 хвілін. Гаджэты трэба пакідаць звонку.

Звычайна вугляроднае валакно ўжываюць для армавання кампазіцыйных, цеплаахоўных, хімаўстойлівых і іншых матэрыялаў, для цеплаізаляцыі, ачысткі агрэсіўных вадкасцяў і газаў ад дысперсных прымешак, у самалётабудаванні і касмічнай галіне, у медыцыне і вытворчасці спецадзення.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025