Рэстаран-бістро “Большой Буфет”, які размяшчаецца ў гандлёвым доме “Нёман”, прадаюць. Рэстаран займае амаль увесь чацвёрты паверх новага корпуса гандлёвага дома і мае панарамныя вокны з аднаго боку. Разам з бістро ўласнікі хочуць прадаць яшчэ два свае кафэ. Цана за ўвесь комплекс – $ 120 тыс.

Кафэ “Большой Буфет”, “Крыша мира” і “Клевер” ва ўнівермагу прадаюць. За ўсё хочуць $ 120 000
“Большой буфет”. Фота: Hrodna.life

Плошча бістро – 780 кв.м. Зала разлічана на 200 пасадачных месцаў, але ў аб’яве пазначана, што ёсць магчымасць павялічыць пасадку. Акрамя ўласна залы для наведнікаў у плошчу ўваходзяць абедзеная зона самаабслугоўвання, дзіцячая зона для гульняў і кухня. Кухня абсталявана ўсім неабходным. Ёсць стацыянарная халадзільная і маразільная камеры, а таксама грузавы ліфт.

У аб’яве паведамілі, што ў рэстарацыі “адэкватная” арэндная стаўка і доўгатэрміновыя дамовы.

Кафэ “Большой Буфет”, “Крыша мира” і “Клевер” ва ўнівермагу прадаюць. За ўсё хочуць $ 120 000
“Большой буфет”. Фота: Hrodna.life

Што прадаюць разам з “Буфетом”

На даху гандлёвага дома, над “Большим Буфетом”, знаходзіцца аглядная пляцоўка, а на ёй – летняе кафэ “Крыша мира” на 100 месцаў. Унізе, побач з уваходам у ГД “Нёман”, ёсць яшчэ адно летняе кафэ – “Клевер”. Абодва належаць тым жа ўласнікам і прадаюцца разам з “Буфетом”.

Адна з атракцый для наведнікаў “Буфета” і “Крыши мира” – магчымасць падняцца туды на панарамным шкляным ліфце.

“Большой буфет” працуе ў Гродне са снежня 2015 года. “Крыша мира” – са жніўня 2018-га. Прычына продажу ў аб’яве не пазначана.

Чытайце таксама: Летнія тэрасы 2022: якія рэстараны і кафэ Гродна выставілі вулічныя пляцоўкі