Навіны

Рэстаўраваць ці пакінуць у руінах? Слухай у падкасце, што рабіць з гарадской спадчынай

У сацыяльных сетках гродзенцаў рэгулярна разгортваюцца спрэчкі пра рэстаўрацыю або знішчэнне чарговага гістарычнага будынка. Здаецца, менавіта жыхары Гродна занепакоены сваёй культурнай спадчынай як ніхто іншы. Але чым могуць быць карысныя тыя спрэчкі? І ці разумеюць гродзенцы ўвогуле, што можна лічыць культурнай спадчынай, а што — не. Пра гэта, а таксама пра аднаўленне Старога замка, Дома Лютэка і комплексу на Замкавай у другім выпуску падкасту «Утульны горад» паразмаўлялі з гісторыкам і культурным антраполагам, доктарам гуманітарных навук Сцяпанам Стурэйкам.

Слухайце размову цалкам, або тэзісна і ў вялікім скароце чытайце ніжэй.

Культурная спадчына — гэта не толькі старая архітэктура

У наш час аб’ектамі культурнай спадчыны становіцца бясконцы спіс рэчаў: ад традыцыйных старажытных палацаў да канцэнтрацыйных лагераў, ад лічбавай выявы да старонкі памерлага чалавека ў сацыяльнай сетцы. Панятак культурная спадчыны пашырыўся настолькі, што ўжо не варта казаць пра каштоўнасць канкрэтных фізічных аб’ектаў. Сцяпан Стурэйка лічыць, што спадчына — гэта перш за ўсё адносіны і камунікацыя ў грамадстве.

Слухай таксама: Як хіпстарскі панятак «урбаністыка» можа быць карысны для гродзенцаў?

Міжнародныя пагадненні - гэта ўмоўнасць

Мы часта чуем пра безлічныя міжнародныя арганізацыі і дамоўленасці па ахове культурнай спадчыны. Насамрэч значная частка з іх — не больш, чым дэкларацыі. Самая вялікая санкцыя для краіны, якая не захоўвала свае аб’екты спадчыны ў адпаведнасці з правіламі - выключэння такіх аб’ектаў са спіса ЮНЭСКА.

Навошта гэтыя міжнародныя правілы ўвогуле патрэбныя? Некаторыя з іх насамрэч прадпісваюць прывядзенне нацыянальнага заканадаўства ў адпаведнасці з сусветнымі нормамі. Але як гэтыя нормы разумеюць і выконваюць на мясцовых узроўнях — гэта ўжо зусім іншая гісторыя.

Што такое добрая рэстаўрацыя?

Якасная рэстаўрацыя павінна мець тры складнікі: кансервацыя, рэканструкцыя і экспазіцыя.

Пад кансервацыяй разумеецца максімальна магчымае захаванне таго, што засталося ад арыгінальнага аб’екта. Пад рэканструкцыяй — вяртанне аб’екту гістарычнага выгляда. Пад экспазіцыяй — захаванне вонкавай эстэтыкі аб’екта. Іншымі словамі, мы мусім лёгка вызначыць, да якой эпохі адносіцца адрэстаўраваны помнік. Ідэальнай можна лічыць такую рэстаўрацыю, якая спалучае ў сабе ўсе тры складнікі ў прыблізна роўных прапорцыях.

Чытайце таксама: Что есть наследие белорусов и как его сохранить. Степан Стурейко — о новых трендах в работе с историческими артефактами

Праблема Старога замка ў канфлікце пакаленняў і браку камунікацыі

Праект рэстаўрацыі Старога замка з’явіўся яшчэ ў канцы 80-х гадоў ХХ ст., але рэалізаваны ён быў толькі зараз. За гэты доўгі час вырасла ўжо новае пакаленне рэстаўратараў, архітэктараў, з’явіліся новыя архіўныя дакументы з інфармацыяй пра Стары замак. Адсюль вынікае пэўны разрыў паміж канцэптам і часам яго рэалізацыі. Акрамя таго, рэканструкцыя Старога замка ніяк не абмяркоўвалася з шырокімі грамадскімі коламі. Нават прыгожых здымкаў адноўленага замка бракуе. Відавочна, што гараджане ставяцца да адноўленага замка крытычна.

Дом рыбака як прыклад добрай камунікацыі

З адноўленымі будынкамі на Замкавай вуліцы — адваротная гісторыя. У гэтым выпадку арганізатары пабудавалі моцную піяр-кампанію, запрасілі модных архітэктараў, а пра тое, як ідзе працэс аднаўлення, шмат пісалі ў прэсе. Як вынік, да комплексу, якому могуць быць прад’яўленыя тыя ж прэтэнзіі, што і да Старога Замка, у шырокіх грамадскіх колах пытанняў няма.

Чытайце таксама: Нараджэнне, смерць і ўваскрашэнне рэстаўрацыі. Наўздагон гарадзенскім рэстаўрацыйным дыскусіям

Апошнія запісы

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025