Распальваннем нянавісці па нацыянальнай прыкмеце палічылі тое, што Анджэй Пачобут казаў пра наступ савецкай арміі 17 верасня 1939 года як пра агрэсію ў дачыненні да Польшчы. Такая інфармацыя ёсць у распараджэнні выдання «Rzeczpospolita».

Сярод прычын, па якіх абвінавачваюць журналіста, называюць таксама ягоныя выказванні ў абарону польскай адукацыі ў Беларусі. Ва ўзбуджанай крымінальнай справе фігуруе таксама адзін з яго артыкулаў у «Gazecie Wyborczej», дзе ён паведамляў пра жорсткае падаўленне міліцыяй паслявыбарчых пратэстаў у ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года. Распальванне нянавісці ўбачылі і ў выказваннях і інтэрв'ю Пачобута, якія ён даваў іншым польскім СМІ. Да справы далучылі ягоны артыкул у «Magazynie Polskim», які ён напісаў яшчэ ў 2006 годзе і прысвяціў «Олеху» (Анатолю Радзівоніку), аднаму з камандзіраў польскага антыкамуністычнага падполля на Гродзеншчыне.

Чытайце таксама: Уберут последний час языка и литературы: польскую школу в Гродно с 2022 года русифицируют до конца (уточнено)

Журналіст знаходзіцца ў зняволенні з сакавіка 2021 года. 25 ліпеня яму працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на два месяцы.

Апошні фігурант «справы палякаў» за кратамі

Анджэй Пачобут — журналіст і адзін з лідараў непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Беларусі. Працаваў у недзяржаўных беларускіх медыя, супрацоўнічаў з замежнымі выданнямі. Вывучае гісторыю Арміі Краёвай на тэрыторыі Беларусі.

Пачобута затрымалі па так званай «справе палякаў». Беларуская пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу за ўшанаванне антысавецкіх дзеячаў у Брэсце. МЗС Беларусі выслала з краіны консула ў Брэсце Ежы Цімафеюка, а пасля і генеральнага консула Гродна Яраслава Ксёнжыка. Старшыню непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Беларусі Анжаліку Борыс затрымалі 23 сакавіка 2021 года, журналіста і актывіста Саюза палякаў Анджэя Пачобута — 25 сакавіка таго ж года. Трох іншых затрыманых фігурантак «справы палякаў» вывезлі ў Польшчу ў канцы траўня 2021 года. Гэта Ганна Панішава і прадстаўніцы грамадскіх польскіх школ у Лідзе і Ваўкавыску Ірэна Бернацкая і Марына Цішкоўская.

Чытайце таксама: Польские СМИ: гродненского журналиста Анджея Почобута в СИЗО держали в «расстрельном коридоре»

Анжаліку Борыс і Анджэя Пачобута абвінавачваюць па артыкуле 130 Крымінальнага кодэкса (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці). Ім пагражае ад 5 да 12 гадоў зняволення. Іх прызналі палітвязнямі. У сакавіку 2022 года Анжаліку Борыс перавялі пад хатні арышт.

Анджэю Пачобуту прад’явілі афіцыйнае абвінавачванне паводле арт. 130 КК «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці». Яму пагражае ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі. Пачобута прызналі палітвязнем. Зараз ён знаходзіцца ў турме № 8 у Жодзіне. Вядома, што ў журналіста ёсць праблемы са здароўем.