Навіны

За колькі можна набыць «Афрыку»? У Гродне паспрабуюць прадаць былы дыска-бар

Памяшканне былога дыска-бара «Афрыка» на вуліцы Урублеўскага, 1 выставілі на аўкцыён. Ён адбудзецца 31 жніўня 2022 года. Пачатковая цана аб’екта — 801 тыс. рублёў, паведаміў Гродзенскі аблвыканкам.

Уваход у былы дыска-бар «Афрыка». Крыніца: yandex.by

Плошча памяшкання, дзе размяшчаўся бар — 459 кв. метраў. Акрамя гэтага на аўкцыёне можна набыць два складскія памяшканні плошчай 140 кв.метраў і 195 кв. метраў. Памяшканні ізаляваныя, па ўмовах аўкцыёна патрабаванняў па прызначэнні памяшканняў няма.

Дыска-бар «Афрыка» адкрылі вясной 2016 года на месцы былой піцэрыі «Марыа». Адметнасцю бара было афармленне ў афрыканскай тэматыцы — традыцыйныя маскі, трасніковая барная стойка, а таксама выявы афрыканскіх жывёлаў.

Чытайце таксама: Не распуста, а эстэтыка. Скандальная імпрэза «Loshadka party» адбылася ў Гродне

Прадаюць не толькі «Афрыку»

Летам 2021 года на продаж выставілі былы клуб «Stop line» якія размяшчаецца ў тым жа будынку дзе і «Афрыка». Паводле аўкцыёну пакупнік абавязаны распрацаваць і зацвердзіць праектную дакументацыю на рэканструкцыю або капітальны рамонт. Але за год памяшканне былога «Stop line» дасюль ніхто не выкупіў.

За чатыры аўкцыёна цана за права ўласнасці на памяшканне зменшылася на 60%, з 1 млн 282 тыс. рублёў да 512,7 тыс. рублёў.

Клуб Stop Line працаваў з 1997 да 2014 года. Яшчэ да таго, як памяшканне выставілі на таргі ў першы раз, ім зацікавіўся ўладальнік сеткі «Еўрагандаль». Там мог з’явіцца «Еўраопт», пункт «Е-дастаўкі» і «Еўрапошты», пісаў раней «Вечерний Гродно».

Чытайце таксама: У цэнтры Гродна прадаюць і здаюць у арэнду памяшканні: некаторыя не знаходзяць уласнікаў нават з вялікай зніжкай

Падзяліцца

Апошнія запісы

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025