Навіны

Урбаністыка: як хіпстарскі панятак можа быць карысны для гродзенцаў? Адказ пачуеш у падкасце

Сёння мы шмат чуем пра панятак урбаністыкі і нейкіх загадкавых урбаністаў, але наўрад ці ўяўляем, як гэтая навамодная дысцыпліна можа быць карыснай у штодзённым жыцці. У першым выпуску новага падкасту «Утульны горад» аўтарка і яе госць разабраліся, як урбаністычныя вынаходкі могуць палепшыць жыццё гродзенцаў.

Слухайце размову цалкам, або тэзісна і ў вялікім скароце чытайце ніжэй.

Старажытны Гродна і тыповыя праблемы беларускага горада

Нягледзячы на тое, што Гродна здаецца даволі адметным пунктам на мапе Беларусі, урбаніст Віталь Богдзель параўноўвае наш горад з іншымі беларускімі гарадамі і паказвае, што мы маем даволі тыповыя праблемы. Да некаторых з гэтых праблем мы да таго звыклі, што перасталі іх заўважаць. Аднак заторы, благі гарадскі транспарт і дэпрэсіўныя спальныя раёны — гэта не злы лёс, які раптам напаткаў Гродна, а задачы для ўрбаніста.

Адкуль бяруцца заторы?

Віталі Богдзель лічыць, што адна з асноўных праблем сучасных беларускіх гарадоў - залішняя аўтамабілізацыя. Нам інтуітыўна здаецца, што калі кожная сям’я мае аўтамабіль, гэта вельмі добра і зручна, але прысутнасць такой колькасці машын на гарадскіх дарогах вядзе якраз да ўзнікнення затораў, аварый і пагаршэння экалагічнай сітуацыі. У гэта можа быць цяжка паверыць, але камфортны грамадскі транспарт можа быць файнай альтэрнатывай для гараджан і дапаможа разгрузіць гродзенскія дарогі.

Чытайце таксама: Чаму Гродна нельга лічыць маленькім горадам — 6 фактаў

Грамадскія прасторы пачынаюцца з уласнага пад’езда

Для многіх гараджан дагэтуль адчуванне адказнасці за прастору заканчваецца за парогам кватэры. Агульныя месцы — пад’езды, двары, гарадскія вуліцы — традыцыйна лічацца «нічыімі». Таму і спадзеў на акультурванне такіх пляцовак ускладаецца на каго заўгодна, толькі не на нас саміх. Аднак, калі людзі ўсвядомяць сваю адказнасць за агульныя прасторы і пачнуць хаця б з паляпшэння ўласнай лесвічнай пляцоўкі, хутка ў іх з’явіцца матывацыя рабіць нешта далей.

Слухайце таксама: Палякі паедуць, але гэта не будуць турысты. Што пра новы беларускі бязвіз думае эксперт з Беластока

Праз супольнасць жыхароў аднаго дома хутка можна будзе і адрамантаваць дзіцячую пляцоўку, і абсталяваць двор лаўкамі і альтанкамі, і нават зрабіць сапраўдны парк. Калі дасведчаныя актыўныя людзі з розных дамоў пачнуць аб’ядноўвацца, ужо можна будзе казаць пра ўплыў суцэльна на гарадскія прасторы.

Дадавайце ў закладкі старонку падкаста «Утульны горад» і падпісвайцеся, каб паслухаць наступныя выпускі

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025