Мікалай Аўтуховіч галадае 14 дзён. У Гродне затрымалі тыктокера з 20 тысячамі падпісчыкаў. У Лідзе міліцыянты ў цывільным патрулююць вуліцы на роварах. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 18 па 24 ліпеня.
У Гродзенскім абласным судзе агучылі прысуд актывістцы з Пружан Юліі Лаптановіч, якую ўтрымліваюць за кратамі дзевяць месяцаў.
Суддзя Віктар Сянько прызнаў палітвязняволеную вінаватай па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса і асудзіў да пяці гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Акрамя гэтага, суд прызначыў Лаптановіч штраф у памеры 608 рублёў. Віну сваю Юлія прызнала часткова, паведамляе «Вясна».
Падрабязнасці пакуль невядомыя. Андрэй жыў у Мінску і некаторы час не граў у групе.
Рэсурсы ў Telegram, Facebook, Instagram, «ВКонтакте» і «Одноклассниках» «Волковыск. НОВОСТИ», «Волковыск. Доска позора» і «Гродненская Область Перемен!» 17 ліпеня прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем.
У судзе зрабілі перапынак да панядзелка 25 ліпеня. Гэта будзе 15-м днём галадоўкі Аўтуховіча. Раней адвакату ў медчастцы адмовіліся паведамляць па тэлефоне, у якім стане Мікалай. Ліст, які ён адправіў некалькі тыдняў таму ў канверце 1 класа, да гэтага часу з турмы не выйшаў, паведаміла Святлана Богуш.
У пятніцу 15 ліпеня да яго прыходзіў лекар, але аналізаў не рабіў. На 10-ы дзень сухой галадоўкі ў Мікалая з’явіўся моцны боль і рэзь у жываце, пачасціўся пульс. 20 ліпеня падчас працэсу ў другой палове дня ён рэзка аслабеў. У яго ўзмацнілася боль і рэзь у жываце. Ён моцна абязводжаны, у яго перасохлі вусны і язык, ад яго ідзе моцны пах ацэтону, які вылучаецца пры галадоўцы. Блізкія просяць дасылаць Мікалаю негазаваную ваду, сокі, мёд у пластыкавых упакоўках, каб ён у любы момант мог пачаць выхад з галадоўкі.
Гродзенскае грамадскае сямейнае аб’яднанне «Парадыгма» і Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне «Чатыры вятры» знаходзяцца ў стадыі ліквідацыі па рашэнні Гродзенскага абласнога суда.
Асуджанага на 4,5 года калоніі Аляксандра Францкевіча з Гродна 22 ліпеня прызналі палітвязнем.
Жыхары Гродзенскай вобласці зноў папоўнілі Пералік арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці.
Это:
Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон «Аб змене Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь». Папраўкі ўводзяць у Беларусі інстытут завочнай судовай вытворчасці. Судзіць завочна змогуць па 34 складах злачынстваў, сярод якіх тэрарызм, генацыд, дзяржздрада, наёмніцтва, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім, заклікі да санкцый, масавыя беспарадкі. Раней гаворка ішла пра мінімум 48 артыкулаў Крымінальнага кодэкса.
У Гродзенскай вобласці працягваюць руйнаваць польскія мемарыяльныя месцы. У вёсцы Стрыеўка Гродзенскага раёна скінулі помнік салдатам Арміі Краёвай (АК), якія загінулі ў баі з нямецкімі захопнікамі. Суседнія дрэвы спілавалі. Гэта ўжо пяты зруйнаваны ў апошні час у Гродзенскай вобласці мемарыял загінулым польскім жаўнерам.
У 1943 годзе ў Стрыеўцы загінулі 32 польскія жаўнеры партызанскага фармавання АК. Пра руйнаванне чарговага помніка паведаміў прадстаўнік непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Беларусі Марэк Занеўскі. Месца, дзе быў разбураны помнік, наведаў Генеральны консул у Гродне Анджэй Рачкоўскі.
Былы работнік прадпрыемства філіял «Завод Хімвалакно» ААТ «Гродна Азот» у чаце «Соседи 5 — 6» у «Viber» абразіў і абгаварыў Аляксандра Лукашэнку. У дачыненні да яго распачалі дзве крымінальныя справы — паводле арт. 367 ч. 1 «Паклёп у дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» і арт. 368 ч. 1 КК «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». Пра гэта распавялі падчас адзінага дня інфармавання ў філіяле «Завод Хімвалакно».
Гродзенца затрымалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (арт. 19.11 КаАП) і ўдзел у пратэстах у 2020 годзе. У TikTok ён здымае пад нікам fair.bу — на яго падпісаныя больш за 20 тысяч чалавек. Гродзенец працуе абліцоўшчыкам-плітачнікам у «Гродзенскіх электрычных сетках». Завуць яго Яраслаў Вялічка, яму 33 гады. У TikTok у яго ёсць відэа, прысвечаныя БЧБ-сцягу. Таксама хлопец здымаў аўтазакі, якія прыгналі на Дзень Незалежнасці ў Гродне.
Міліцыянт з Ліды пераапранаецца ў цывільнае адзенне і патрулюе вуліцы на веласіпедзе. Пра супрацьпраўныя дзеянні ён паведамляе калегам, якія прыбываюць на месца правапарушэння. Прыхаванае патруляванне вядзе супрацоўнік патрульна-паставой службы ў складзе мабільнай групы.
На вуліцы Савецкай у Гродне на месцы "Дзіцячага свету" адкрылі бар "На Луне". Мяркуючы па…
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…