Яшчэ дзве грамадскія арганізацыі ў Гродне збіраюцца ліквідаваць праз суд: Гродзенскі абласны спартыўны клуб па вольнай барацьбе «Мядзведзь» і сацыяльна-інфармацыйнае грамадскае аб’яднанне «Устойлівае развіццё вёскі».

Клуб «Мядзведзь» быў створаны ў 2002 годзе і зарэгістраваны па адрасе вул. Урублеўскага, 1. Hrodna.life не ўдалося знайсці інфармацыю пра клуб.

Сацыяльна-інфармацыйнае грамадскае аб’яднанне «Устойлівае развіццё вёскі» зарэгістравана ў 2017 годзе. Іх мэтай было дапамагаць у развіцці асабістых падсобных гаспадарак і ў стварэнні працоўных месцаў у сельскай мясцовасці. У арганізацыі хацелі паказаць, як жыць экалагічна і без шкоды наступным пакаленням, растлумачыць, што такая арганічная сельская гаспадарка і ўлічваць інклюзію і роўнасць. Таксама ў планах было захаваць старыя сорты культурных раслін і жывёл і расказаць іншым, як гэта рабіць і навошта.

У аб’яднанні «Устойлівае развіццё вёскі» на 1 студзеня 2022 года было 13 чалавек. Паступленняў грошай і іншага маёмасці ў арганізацыю не было.

Пасяджэнні, дзе вырашыцца лёс арганізацый, пачнуцца на гэтым тыдні. Таксама працягнецца працэс па ліквідацыі Гродзенскага грамадскага аб’яднання «Краязнаўчае таварыства — Коматава».

Ліквідацыя ў Гродне

Летам 2021 года ў Беларусі пачаліся ліквідацыі дзесяткаў грамадскіх арганізацый. Больш за 10 арганізацый у Гродне ліквідавалі па рашэнні суда, сем — па рашэнні выканкамаў, некаторыя пачалі працэс ліквідацыі самастойна. Многія арганізацыі не былі звязаны з палітыкай, а займаліся настольнымі гульнямі, развіццём спорту і інфраструктуры, адукацыяй.