У праграме новага аўтафестывалю “Лакацыя” – майстар-класы па доглядзе за аўтамабілем і аглядзе перад купляй, Burnout і “Мотаджымхана”, электрамабілі і кастомныя аўто. У фестывалі возьмуць удзел каля 200 рэдкіх аўтамабіляў і матацыклаў. “Лакацыя” пройдзе ў Гродне 20 жніўня на паркінгу гандлёва-забаўляльнага комплексу «Triniti».
“Лакацыю” рыхтуюць арганізатары вядомага аўта-фестывалю “SunDay”, якога не будзе сёлета. Новы ж фестываль адбудзецца пры падтрымцы ТРК “Triniti”. Арганізатары падкрэсліваюць, што гэта не іншая назва “SunDay”. “Гэта два альтэрнатыўныя мерапрыемствы, таму і назвы ў іх павінны быць рознымі. “Лакацыя” – горад, “SunDay — “прырода””, — патлумачылі арганізатары.
Фестываль пачнецца ў 12:00 і працягнецца да 22:00. Ён зойме два ўзроўні паўночнай паркоўкі “Triniti”. Верхняя пляцоўка стане асноўнай, піша “АўтаГродна”. Там выставяць сцэну і арганізуюць асноўныя актыўнасці. На ніжнім узроўні будуць дэманстраваць магчымасці матацыклісты і электронныя памочнікі сучасных аўто.

Праграма фестывалю
- масавы Burnout – паленне гумы магутнымі аўтамабілямі;
- спаборніцтвы на самы гучны выхлап;
- спаборніцтвы па “Мотаджымхане”;
- паказальныя выступы матацыклістаў у класе “Эндура” і “Stunt riding”;
- дэманстрацыя сістэм бяспекі сучасных аўтамабіляў;
- майстар-клас па агляду аўтамабіля перад купляй ад “Автокомис №1“;
- майстар-клас па доглядзе за аўтамабілем ад Leraton.by;
- дэманстрацыя кастамных і сучасных завадскіх дыскаў, элементаў цюнінгу;
- сустрэча з вядомымі спартсменамі і блогерамі;
- конкурсы і розыгрышы каштоўных прызоў.
Хто ўдзельнічае
У фестывалі возьмуць удзел каля 200 рэдкіх аўтамабіляў і матацыклаў. Ужо заяўленыя госці з Расіі, Літвы, Латвіі, Польшчы і з усёй Беларусі.
Асаблівасць фестывалю – удзел арганізатараў рэспубліканскіх спаборніцтваў і клубаў. Напрыклад, зону дрыфту прадставіць @matsuriby, зону спартыўных аўтамабіляў – @uracing_official, зону “алівакараў” – @musclebelarus, зону цюнінгу – @base.autoclub, зону стэнс – @bellyrubbers.
На “Лакацыі” пакажуць рэдкія і тэхналагічныя электрамабілі. Кампанія @electricauto.by представіць HiPhi X і XPeng P7, а @multimotors.by прывязе BYD Tang 2022 і BYD HAN 2022. Асобны сюрпрыз для гледачоў фестывалю рыхтуе @teslacars.by.
На “Лакацыю” таксама паклікалі вядомых блогераў, якія прадставяць там і свае працы. Напрыклад, Аляксандр “Лихой топор” разам з камандай упершыню ўжывую пакажуць “Волгаці”. Цягам года каманда энтузіястаў скрыжоўвала ГАЗ-21 і Ford Probe, надаючы праекту аблічча Bugatti Chiron. Будуць і іншыя цікавыя праекты. Напрыклад, Дзяніс з Гродна сабраў Nissan Silvia S15, Іван з Мінска аднавіў і пабудаваў стыльны W140, Арам з Масквы паспеў “з запыленай цукеркі зрабіць твор мастацтва” – Lincoln Mark IV, Ігар з Клайпеды перарабіў Lotus Elise у Lotus Exige і паглыбіўся ў цюнінг. Артур з Уладзікаўказа, які ўжо прыязджаў на “SunDay” на сваім Nissan Skyline R32 GT-R, пакажа сучасны ралійны спорткар Subaru WRX STI.
Спіс удзельнікаў будзе абнаўляцца ў сацсетках фестывалю.
Суддзі і гледачы будуць выбіраць агульны TOP-16 фестывалю, куды ўвойдуць удзельнікі з катэгорый “цюнінг” і “стэнс”, “янгі” і “рэтра”, “спартыўныя” і “гукавыя”, “рэдкія серыйныя” і “ўнікальныя электрамабілі”, “кастамныя праекты” і “ўнікальныя матацыклы”.
Калі: 20 жніўня, 12: 00-22: 00.
Дзе: ТРК “Triniti”, паўночная паркоўка.
Колькі: яшчэ некалькі дзён квіткі будуць каштаваць 15 рублёў, пасля кошт абяцаюць падняць.
Чытайце таксама: В Беларуси — рыцари и джаз, за границей — Imagine Dragons и Limp Bizkit. На какие фестивали можно поехать этим летом?










