Карла Маркса, 7. Крыніца: yandex.ru
Нежылыя памяшканні ў цэнтры Гродна выстаўляюць на аўкцыён. Некаторыя з іх — паўторна, бо з першага разу яны не зацікавілі бізнесменаў. Зараз аўкцыёны аб’явілі на нерухомасць на вуліцах Маркса, Савецкай і Міцкевіча. Інфармацыю размясцілі на сайце Гродзенскага гарвыканкама. Hrodna.life паглядзеў, якія памяшканні і будынкі плануюць прадаць і колькі гэта каштуе.
На вуліцы Карла Маркса прадаюць тры нежылых памяшканні ў будынку № 7. Аўкцыён адбудзецца 19 жніўня 2022 года. Памяшканні ў цагляным будынку 1902 года пабудовы ўжо спрабавалі прадаць з аўкцыёна двойчы ў 2021 годзе. Не дапамагло тады нават паніжэнне цаны на 30%
Падрабязнасці пра бліжэйшы аўкцыён адсутнічаюць, бо на сайце гарвыканкама да лота далучаны памылковы файл з інфармацыяй пра зусім іншы аўкцыён.
Памяшканні ў будынках на вуліцы Савецкая, 1 і Савецкая, 6 паспрабуюць прадаць з аўкцыёна 29 ліпеня.
На вуліцы Савецкай, 1 прадаюць чатыры нежылыя памяшканні ў дворыку былой галерэі «Крыга». Пачатковая цана 212 тыс. рублёў. У кожным памяшканні цагляныя сцены і драўляная падлога. Пакупнік павінен за два гады правесці рэканструкцыю альбо капітальны рамонт памяшканняў.
У 2019 годзе частку гэтай прасторы набыла прыватная фірма. Яна планавала ў 2020 годзе адкрыць там рэстаран усходняй кухні. На першым паверсе бела быць абедзеная залай на 30 чалавек і барная стойка (агулам 43 кв.м), на другім — банкетная зала на 8 чалавек (39 кв.м).
На Савецкай, 6 (будынак з крамай «Луч» на першым паверсе) прадаюць нежылое памяшканне № 36. Пачатковая цана — амаль 53 тыс. рублёў. Сцены цагляныя, падлога дошчатая, вокны драўляныя. Памяшканне размешчана ў будынку, які з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
Замест былой паліклінікі на вуліцы Міцкевіча, 5 можа з’явіцца аб’ект грамадскага прызначэння, 18 жніўня адбудзецца аўкцыён. Пачатковая цана аб’екта амаль 109 тыс. рублёў. Плошча будынка 151,6 кв.м, а ўчастка — 0,0274 га.
У будынка ёсць сутарэнні, мансарда і прыбудова. Камунікацыі адсутнічаюць, таму новаму ўладальніку іх прыйдзецца падключыць. На працягу года новы ўладальнік павінен будзе распрацаваць праект на правядзенне рэканструкцыі.
Па ўмовах аўкцыёна забаронена знішчаць і псаваць тэхнічны стан будынка, а таксама навукова неабаснавана змяняць архітэктуру фасада, бо аб’ект размяшчаецца ў зоне аховы гістарычнага цэнтра Гродна.
На аўкцыёне які адбудзецца 18 жніўня, паспрабуюць прадаць двухпавярховы адміністрацыйны будынак на вуліцы Замкавай, 7А. Паводле ўмоваў аўкцыёна яго павінны рэканструяваць пад аб’ект грамадскага прызначэння альбо жылы дом. Увесці ў эксплуатацыю будынак павінны на працягу трох гадоў. Забаронена неабаснавана змяняць фасад будынка, бо ён таксама ахоўваецца, як частка гістарычнага цэнтра Гродна.
Пачатковая цана — 108 тыс.рублёў. Плошча будынка — 109 кв.м.
На вуліцы Карла Маркса, 9А прапануюць у арэнду нежылое ізаляванае памяшканне плошчай 33,6 кв.м. Новаму арандатару трэба будзе падключыць інжынерныя камунікацыі. Пачатковая цана заключэння дамовы арэнды — амаль 141,96 руб.
Ізаляванае памяшканне на другім паверсе будынка на вуліцы Сацыялістычнай, 38−5 прапануюць арэндаваць пад офіс альбо аб’ект па аказанні паслуг. Плошча памяшкання — 30,8 кв.м. Арандатару трэба будзе правесці камунікацыі. Пачатковая цана арэнды не пазначана.
Чытайце таксама: Исторический центр Гродно уплотняют: землю напротив кирхи выставили на аукцион
На Савецкай вуліцы каля 80% падвалаў задзейнічаны пад бізнес, прыводзіць статыстыку газета “Гродзенская праўда”. Пры…
Уладальнікі гродзенскіх кавярань «Крепкий белый» і «Крепкий черный» запускаюць школу барыста. Летась арганізатары ўжо праводзілі…
Гродзенец Ігар Апякун канструюе мэблю для круізных лайнераў - стварае прататыпы праз спецыяльную праграму. Ігар…
Кніга «Удивительный Гродно» Яўгена Аснарэўскага выйшла ў мінскім выдавецтве «Рыфтур». Даведнік разлічаны і на турыстаў,…
Як мінімум дзве гродзенскія кавярні, My Lover Berry і «Крепкий белый», вырашылі апрабаваць новы фармат…
Калі вы хацелі жыць у кватэры з уласнай фрэскай, ды яшчэ і блізка да прыроды,…