Адміністрацыйны будынак па вул. Замкавая, 7А прададуць з аўкцыёну. Яго рэканструююць пад аб’ект грамадскага прызначэння або жылы дом. Увесці ў эксплуатацыю будынак павінны на працягу трох гадоў.

Да аб’ектаў грамадскага прызначэння адносяцца гандлёвыя, адміністрацыйныя, офісныя цэнтры, установы грамадскага харчавання або бытавога абслугоўвання.

На працягу двух гадоў пакупнік павінен зацвердзіць праект рэканструкцыі будынка. За тры гады аб’ект трэба ўвесці ў эксплуатацыю. Пачатковы кошт будынка — 108 067 рублёў.

Будынак знаходзіцца паміж былым інтэрнатам Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта па вул. Замкавай, 5 і кавярняй «Наша Кава». Плошча двухпавярховага аб’екта — 109,0 кв. м. Забаронена неабгрунтавана змяняць характар архітэктуры фасада будынка, бо аб’ект знаходзіцца на тэрыторыі нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр Гродна».

Чытайце таксама: Закон о зоне: поможет ли новый документ спасти Гродно от разрушения

Аўкцыён адбудзецца 18 жніўня. Заяўкі прымаюцца па 12 жніўня да 16: 00. Арганізатары аўкцыёну — камітэт «Гроднааблмаёмасць». Яны звяртаюць увагу, што існуе дагавор арэнды з крамай канцтавараў па 28 сакавіка 2024 года. Права арэнды на будынак прадаецца на 50 гадоў.

Замковая, 7а в Гродно. Фото: gcn.by
Замкавая, 7а ў Гродне. Фота: gcn.by