Атлет, андарак і “судотык”. Новы праект гродзенскага скульптура Вадзіма Лагуна “Safe Zone” прэзентавалі ў галерэі “Ткалля”. Гэта выстава, на якой можна ўбачыць шэраг работ з бетону, дрэва, гіпсу і палімераў.
Выстава Лагуна – гэта эксперыменты з сэнсамі, стыхіямі, матэрыяламі і формамі.
– Добра было б вызначыць для сябе месца, дзе ўсё, што адбываецца, ужо адбылося, а тое, што будзе, ужо здарылася. І вось ты тут, павольна плаваюць рыбы і заўсёды сонца блікуе на дне ручая. Чорны не паглынае, але адлюстроўвае, а крохкае – мацней за бетон. Бяспечнае месца – гэта не сыход, а зазямленне. Праз бабулін андарак (традыцыйная беларуская спадніца – Hrodna.life) традыцыі транслююцца ў будучыню, – цытуе Вадзіма Лагуна Telegram-канал MAM (modern art museum).
Паглядзець выставу і купіць працы можна па вул. Замкавая 15-1, галерэя “Ткалля” (тэлефон +375 29 780 78 11).
Вадзім Лагун – беларускі скульптар. Разам з жонкай Яўгеніяй Станінай валодае галерэяй “Ткалля”. Таксама яны аднавілі рэцэпт традыцыйных гродзенскіх пернікаў.
Чытайце таксама: Ян і Цэцылія, плошча Герояў і беларускі Праванс: што хаваюць вёскі і мястэчкі над Нёманам










