Навіны

«Форма дысцыплінуе і наладжвае на працу». Якое адзенне для школьнікаў прапануе Беллегпрам

Міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец ў чэрвені 2022 года заявіў, што ад 2023−2024 навучальнага года ў Беларусі ўвядуць абавязковую школьную форму. Ужо летам 2022 беларускія фабрыкі паказалі калекцыі школьнай формы. Сярод іх некалькі варыянтаў «капсул». Hrodna.life паглядзеў, што прапануюць дзецям і падлеткам і ў колькі гэта абыдзецца бацькам.

«Палессе»

Акрамя класічных капсул для школьнага гардэроба фабрыка прадставіла варыянты клёш, оверсайз, а таксама кеды ў спалучэнні з афіцыйна-дзелавым стылем. Склад адзення — напалову воўна ці хлопак разам з сінтэтыкай.

Капсула — капcульны гардэроб — калекцыя з некалькіх асноўных прадметаў адзення, якія не выходзяць з моды — спадніцы, кроп-топы нагавіцы і пальто, якія можна дапоўніць сезоннымі прадметамі.

У лінейцы адзення для дзяўчат вытворца паказаў не толькі спадніцы, сарафаны і нагавіцы, але і шорты, а таксама скарочаныя штаны. Цана за адзінку адзення ад 20 да 25 рублёў (без уліку ПДВ).

Для хлопчыкаў ёсць выбар жакетаў і джэмпераў. Іх склад — напалову хлопак, напалову сінтэтыка. Цана за адзінку ад 13 да 30 рублёў (без уліку ПДВ).

«Світанак»

Вытворца заявіў, што ў калекцыі вырашыў выкарыстоўваць «зручныя канструкцыі з мінімумам ускладняючых элементаў». Памерная шкала складаецца з 60 па 84 памеры.

Цана на такое адзенне:

  • класічная спадніца — 15 рублёў
  • штаны — 20 рублёў
  • сарафаны — каля 16 рублёў
  • джэмпер для хлопца — 21 рубель
  • спартовыя штаны для дзяўчыны — ад 20 да 30 рублёў
  • спартовы касцюм для дзяўчыны — 36−65 рублёў
  • спартовыя штаны для хлопца з элементамі беларускага арнамента — ад 25 рублёў
  • спартовы касцюм для хлопца — да 63 рублёў

«Славянка»

Брэнд «SLV» сцвярджае, што форма адпавеядае нормам дзелавога адзення. Акрамя гэтага, яна дысцыплінуе і настройвае на працу. Паводле словаў брэнда, што вучань будзе адчуваць гонар за свой знешні выгляд.

  • Сарафан для дзяўчыны — ад 19 да 33 рублёў
  • Штаны для хлопцы — ад 24 да 28 рублёў
  • Блузка для дзяўчыны — ад 25 да 35 рублёў
  • Штаны для дзяўчыны — ад 20 да 37 рублёў

«8 марта»

Вытворца спартовай формы заяўляе, што калекцыя адзення — стылёвая і элегантны. Форма пашыта з хлопка, эластана, паліэфіра і віскоза. Па словах кампаніі, форма дае дзецям паказаць сваю індывідуальнасць і застацца ў межах школьнага дрэс-кода.

  • Джэмпер для дзяўчыны — ад 8,55 да 18,85 рублёў
  • Джэмпер для хлопца — ад 22,90 да 24, 15 рублёў
  • Шорты для дзяўчыны — ад 12,85 да 16,40 рублёў
  • Штаны для хлопцы — ад 17 да 17,55 рублёў

«Калинка»

Новая калекцыя «Калинки» — аптымальнае вырашэне для сучасных дзяцей, бацькі якіх сочасць за тэндэнцыямі моды і цэняць стабільную якасць, напісана ў прэзентацыі. У калекцыі ёсць сукенкі для дзяўчын, джэмперы і штаны. Якія будуць цэны на форму, фабрыка не пазначыла.

«Купалинка»

Фабрыка сцярджае, што яе школьнае калекцыя адказвае сучасным тэндэнцыям і актуальным стылёвым накірункам. У калекцыі ёсць джэмперы для дзяўчын з блакітным арнаментам, які падобны да вышыванкі.

  • Джэмпер для дзяўчыны — ад 14 да 15 рублёў
  • Сукенка для дзяўчыны — 15 рублёў
  • Штаны для дзяўчыны — 24 рублі

Якія яшчэ фабрыкі прапануюць форму для школьнікаў

Прадпрыемства «БелКредо» прапануе хлапчуковыя пінжакі, камізэлькі і штаны. Цана за пінжак і штаны будзе прыкладна 100 рублёў.

«Галантея» у 2022 годзе прадставіла каля 100 відаў заплечнікаў. Яны маюць светаадлюстроўваючыя элементы, жорсткія рэльефныя спінкі з анатамічнымі ўстаўкамі, а таксама шчыльныя лямкі. Заплечнікі ёсць як для навучэнцаў пачатковай школы, так і для вучняў сярэдніх і старэйшых класаў.

Абутак прадставіла гродзенская абутковая фабрыка «Нёман». Паводле прэзентацыі, школьны абутак адпавядае нормам дзелавога аддзення, дысцыплінуе, наладжвае на працу. Дзякуючы абутку ў дзіцёнка ўзнікае пазітыўна настрой, жаданне навучацца і ён адчувае гонар за свой знешні выгляд. Арыгінальны дызайн — тое, што цікава сучасным дзецям.

Чытайце таксама: Забяспечыць замовамі і павялічыць заробак. Як «Белвест» плануе адраджаць гродзенскі «Нёман»

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне адкрываецца бясплатны каворкінг з зонамі для працы, гульняў і творчасці

Каворкінг знаходзіцца ў гандлёва-забаўляльным цэнтры Triniti. Гэта шматфункцыянальная пляцоўка "К.І.Т.", у якой можна чытаць кнігі,…

14 лістапада 2024

280 тысяч лямпачак і зорнае неба: як упрыгожаць Гродна да зімовых свят

Амаль 39 000 метраў гірляндаў і 280 000 лямпачак спатрэбіцца для ўпрыгожвання Гродна да навагодніх…

14 лістапада 2024

У TikTok гродзенка абурылася чэргамі ў дзіцячай паліклініцы. Чыноўнікі адрэагавалі хутка

Гродзенцы паскардзіліся на недахоп артадонтаў у дзіцячай стаматалагічнай паліклініцы. Каб узяць талон да лекара, людзям…

14 лістапада 2024

У Гродне расце папулярнасць крэмацыі: месцы ў калумбарыі пачалі запаўняцца

З пачатку 2024 года ў Гродне крэміравалі 140 чалавек, тады як у 2020 годзе -…

14 лістапада 2024

У Гродне адбудзецца кававы «гастрафэст» — удзельнічаюць пяць устаноў

Гродзенскія кавярні вырашылі аб’яднацца і дадаць на восень новыя гастранамічныя спалучэнні кававых напояў і дэсертаў.…

14 лістапада 2024

Пачалася рэгістрацыя на гарадскі забег «Гарадзенская вандроўка-2025»

Забег адбудзецца 15 чэрвеня. Агульная колькасць слотаў для жадаючых прыняць удзел – 1000. За першыя…

13 лістапада 2024